Темы

У «Харчавіку-Агра» прыступілі да касавіцы

У «Харчавіку-Агра»  прыступілі да касавіцы

З серады ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” вядуць уборку палосных пасеваў: зялёнаўкоснага жыта і азімай сурэпіцы, пад якія тут занята 250 гектараў. Зялёная маса прызначана для правяльвання і далейшага занатавання ў падрыхтаваную для гэтых мэт траншэю.

Займаюцца дадзеным відам работ адказныя і вопытныя механізатары Ступень Аляксандр Віктаравіч (на фота) і Юшкевіч Павел Уладзіміравіч. Іх трактары шпарка бегаюць па полі, пакідаючы за сабой раўнюткія рады густапакладзенай травы.

— З разлікам на пагалоўе нам сёлета неабходна нарыхтаваць 700 тон сена, 7 тысяч тон сенажу і столькі ж сіласу, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Валянціна Масолава. — З задачай разлічваем справіцца, тым болей што маюцца мінулагоднія запасы травянога корму.

Вось так выглядаюць палосы з травы пасля касілкі Паўла Уладзіміравіча Юшкевіча.

— На гэтую пару палеткі выглядаюць надзвычай прывабна, — адзначае кіраўнік філіяла Міхаіл Мікалаевіч Стрыжэўскі на пад’ездзе да поля, дзе сышліся сурэпіца з рапсам. — Усё, што ад нас залежыць, зрабілі, але ж канчатковы вынік будзе залежаць ад надвор’я.

Радуе вока сурэпіца.

Варта адзначыць, што на пасевах у гаспадарцы выконваюцца ўсе доглядныя работы: своечасова набываюцца неабходныя прэпараты і выкарыстоўваюцца згодна нормы. Ужо двойчы правялі інсектыцыдную апрацоўку азімага рапсу, а таксама фунгіцыдную апрацоўку, хімпраполку азімых культур, яравых зерневых, зернебабовых, часткова фунгіцыдную апрацоўку азімых зерневых культур. Наперадзе — працяг апошняга, а таксама хімпраполка кукурузы на плошчы 400 га.

— Усе нашы грошы — ад жывёлагадоўлі, — адзначае Міхаіл Стрыжэўскі, — таму ўся работа завязана на гэтай галіне. Для нас надзвычай важна нарыхтаваць якасны корм, тэхналагічна правільна яго збалансаваць і атрымліваць добрыя надоі. Над гэтым і працуем.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем