Темы

У “Гіганце” завяршылі сеяць сою

У “Гіганце” завяршылі сеяць сою

СВК “Гігант” — адзіная ў раёне гаспадарка, дзе займаюцца гэтай надзвычай каштоўнай бабовай і алейнай культурай. Вырошчваючы сою чацвёрты год запар, у “Гіганце” з уласнага вопыту зразумелі — расліна прад’яўляе надзвычай высокія патрабаванні да агратэхнікі, празмерна патрабавальная да тэрмінаў апрацоўкі, патрабуе да сябе пастаянных уважлівых адносін. Але ж і ўраджаі пасля гэтага дае адпаведныя. Да прыкладу, у мінулым годзе ўраджайнасць соі ў СВК, у вазе да дапрацоўкі, склала без малога 20 ц/га (намалацілі звыш 456 тон), у 2016 годзе — болей за 24 ц/га (169 тон). І гэта пры тым, што соя — каштоўны кармавы інгрэдыент у сферы жывёлагадоўлі: якасная крыніца бялку ў камбікармах. На думку вучоных, гэтая культура лепей іншых здольна забяспечыць паўнавартасныя рацыёны кармлення жывёлы, а значыць — атрымаць прыбыткі ад малака і мяса.  

На полі ля Азёраў сою сеяў Алег Уладзіміравіч Вяроўкін.

Сёлетні план сяўбы ў 300 гектараў у СВК “Гігант” асвоілі за тыдзень, зрабіўшы нязначны перапынак на дождж. Перад працягам пасяўных работ, па словах галоўнага агранома Уладзіміра Залужнага, глебу паўторна рыхтавалі — праходзіліся шыроказахопнай бараной, каб падабраць пустазелле і яшчэ раз выраўняць паверхню.

— На асобных палях бараной прайшліся нават тройчы, — канстатуе Уладзімір Аляксандравіч. — Стручкі ў соі размяшчаюцца нізка, і калі поле не будзе роўным, пры яго ўборцы магчымы значныя страты.

Карэспандэнты “раёнкі” паназіралі за сяўбой соі ў пятніцу. У той дзень яе сеялі двумя агрэгатамі. Ля вёскі Азёры гэтую работу выконваў механізатар Алег Уладзіміравіч Вяроўкін на трактары МТЗ-3522 у агрэгаце з сеялкай АКПМ-6 (на фота). Вячаслаў Іванавіч Зуб сеяў культуру на Джон Дзіры.

Улічваючы тое, што соя патрабуе пільнага догляду, у гаспадарцы, па словах галоўнага агранома, ужо набылі і неабходны гербіцыд для яе апрацоўкі, каб своечасова ўнесці на пасевы.

З сабранага ўраджаю 60-65 тон пакідаюць у “Гіганце” на насенне, астатнія выкарыстоўваюць у якасці сыравіны для ўласнага камбікормавага завода. Сучасны завод гаспадаркі аснашчаны спецыяльным абсталяваннем, праходзячы праз якое соя губляе шкодныя рэчывы, і на выхадзе атрымліваецца прадукт — выдатны складнік камбікармоў для рознага віду жывёлы, рознай узроставай групы.

— Пасеялі сою ў аптымальны час па вільготнасці і тэмпературы глебы,— разважае Уладзімір Залужны, — праз дзён 7-10 чакаем усходы, а цяпер асноўнае — догляд пасеваў і падрыхтоўка да нарыхтоўкі травянога корму.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем