Темы

Земляробам “Харчавіка-Агра” падзякавалі за працу

Земляробам  “Харчавіка-Агра” падзякавалі за працу

Добрае слова не бывае лішнім. Асабліва калі яно ўзважанае і за нялёгкую сельскагаспадарчую працу. Дадае настрою, выклікае жаданне дасягнуць найлепшага выніку, прынесці яшчэ большую карысць гаспадарцы і сабе.

Менавіта падзяка за працу — і не толькі словам, але і песняй — стала повадам для сходу, які прайшоў у працоўным калектыве філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” на гэтым тыдні з удзелам саветніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыса Клешчукевіча і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Галіны Чарновай.
— Мы завяршылі сяўбу ранняй ярыны, — адзначыў, звяртаючыся да калектыву дырэктар філіяла Міхаіл Стрыжэўскі. — Зрабілі гэта своечасова, бо падрыхтаваліся яшчэ з восені — практычна цалкам паднялі зябліва, унеслі мінеральныя ўгнаенні, чым значна знізілі цяжар на вясну. І кожны з вас зрабіў немалы ўнёсак у гэтую справу, што, вядома ж, будзе ацэнена па заслугах.

Тое, што ў гаспадарцы дояць сёння 19,6 літра малака на карову, заслуга, па словах дырэктара, і работнікаў палёў, якія забяспечылі трывалую кармавую базу. Таму павелічэнне аб’ёмаў продажу малака, як ён адзначыў, напрамую ўплывае на заробак усяго калектыву.
Акцэнтуючы ўвагу на працягу пасяўной — сяўбе кукурузы, якой у гаспадарцы бяруцца засеяць паўтысячы гектар, кіраўнік “Харчавіка-Агра” заклікаў земляробаў падыйсці да гэтага з тым жа сумленнем і адказнасцю, каб вынік сельскагаспадарчага года прынёс калектыву плён і шчодрую матэрыяльную прыбаўку сем’ям.

Словы падзякі за працу і цёплыя пажаданні на далейшую сяўбу яравых культур работнікам філіяла “Харчавік-Агра” выказалі таксама Галіна Чарнова і Барыс Клешчукевіч.

Не засталіся ў баку і работнікі культуры. Народны фальклорны ансамбль “Дубрава” Цялушскага СДК падзякаваў хлебаробам за працу і натхніў іх на працяг пасяўной цудоўным выкананнем беларускіх песень.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем