Вядуцца работы па абнаўленні ферм і агароджы
За сяўбой ярыны ў гаспадарках не забываюць пра добраўпарадкаванне тэрыторый: малочна-таварных комплексаў і ферм, машынных двароў, майстэрняў.
У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, да прыкладу, праводзіцца немалая работа па абнаўленні выгульных дворыкаў для жывёлы (на фота злева). У ААТ “Саўгас Кісялевічы” ўсталёўваюць новую агароджу на мехдвары аг. Леніна (на фота справа).
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.