Темы

Варатынцы сеюць кукурузу

Варатынцы сеюць кукурузу

Не першы тыдзень вядзецца пасяўная ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. У гаспадарцы своечасова пасеялі раннюю ярыну, на гэтую пару ўжо і 208 гектараў адналетніх траў на зялёны корм жывёле. Апошнімі збіраюцца засеяць яшчэ прыкладна 100-120 гектараў.

Цяпер жа ўся ўвага скіравана на сяўбу кукурузы, пад якую тут адвялі адну тысячу гектараў. На зерне — а гэта 150 га — культуру ўжо пасеялі, цяпер займаюцца сяўбой на зялёную масу. Насеннем, па словах дырэктара Ула­дзіміра Давыдзенкі, гаспадарка цалкам забяспечана, амаль усё яно — замежнай вытворчасці, высокіх пасяўных якасцяў. Зерне кукурузы ў філіяле «Варатынь» выкарыстоўваюць на мэты жывёлагадоўлі. Звычайна некаторую частку заплюшчваюць, астатняе дасушваюць, каб потым гатаваць з яго камбікорм на ўласным заводзе.

Немалую падтрымку, як тут адзначылі, сельгасарганізацыі аказваюць прамыслоўцы. Вось і да сёлетняй сяўбы галаўное прадпрыемства — ААТ «БЗТДіА», дапамагло з набыццём насення, мінеральных угнаенняў, запчастак для сельгастэхнікі.

— Усё б добра, каб не адсутнасць дажджоў, — разважае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Аляксандравіч Парахневіч, пакуль едзем на кукурузнае поле. — З надзеяй чакаем яго штодня, але пакуль дарэмна.

На недахоп вільгаці ўказвалі і клубы пылу, што суправаджалі пасяўную тэхніку, — трактар «МТЗ-1221» у агрэгаце з замежнай сеялкай дакладнага высеву «Квернеланд оптыма», якімі запраўляў вопытны механізатар Раман Аляксанд­равіч Цэдранкоў.

Задача палявода Канстанціна Мікалаевіча Фіневіча падчас сяўбы — загружаць кукурузнае насенне з прычэпа трактара ў адпаведныя адсекі на сеялцы. На падвозцы насення ў дзень нашага прыезду быў заняты Уладзімір Віктаравіч Вараб’ёў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Об особенностях классификации автомобилей с электрическим и гибридным двигателем

26 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

В Могилевской области объявлен конкурс на реализацию проекта по реабилитации наркозависимых

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

29 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка» прошел в Химовской школе

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем