Темы

У Глушы з’явілася спартыўная пляцоўка

У Глушы з’явілася  спартыўная пляцоўка

Немалы фронт работ па добраўпарадкаванні выкананы ў мінулую суботу ў пас. Глуша. Здаецца, зусім нядаўна мы пісалі, што ў парку для адпачынку аднаго з найбуйнейшых і добраўпарадкаваных населеных пунктаў раёна з’явілася сучасная дзіцячая пляцоўка, як новая прыемная навіна! Да дзіцячай далучылася спартыўная, прызначаная для падлеткаў і дарослых.

— Набылі абсталяванне за прэмію ад перамогі ў рэспуб­ліканскім спаборніцтве яшчэ ў мінулым годзе, — дзеліцца старшыня Глушанскага сельсавета Марыя Сушчанка. — Але на зіму ставіць не сталі, каб зра­біць гэта пры спрыяльным надвор’і, няспешна і якасна. Цяпер у нашым парку могуць актыўна, з цікавасцю і карысцю адпачываць усе групы насельніцтва — іх да гэтага заклікаем.

Зрэшты, у хуткім часе на вуліцах пасёлка з’явіцца 20 новых лавак для адпачынку і столькі ж сучасных сметніц. Па словах старшыні, усё гэта для таго, каб населены пункт вабіў жыхароў і гасцей чысцінёй і ўтульнасцю.

Устаноўкай спартыўнай пляцоўкі займаліся работнікі сельсавета і мясцовага Дома культуры. Матэрыял для яе замацавання (будаўнічыя сумясі) вылучыла размешчанае на тэрыторыі пасёлка ПУП “Кампанія Дар-Форт”. (Чым не прыклад станоўчага ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу?! Але гэта ўжо, як кажуць, другая гісторыя…).

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Милиция накануне и в день Радуницы переведена на усиленный вариант несения службы 

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Радуница: день радости или скорби? И как правильно помянуть усопших

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем