Темы

У фотааб’ектыве — пасяўная ў Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс”

У фотааб’ектыве — пасяўная  ў Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс”

Карэспандэнты нашай газеты працягваюць выязджаць у сельгасарганізацыі, дзе на гэты час надзвычай адказная пара сяўбы — людзі і тэхніка мабілізаваны на закладку будучага ўраджаю.

У панядзелак у гэтых мэтах наведаліся на поле “Аграмашсервіса” за вёскай Вялічкава.

Анатоль Аляксандравіч Рафалёнак

Засяроджаныя на працы твары вадзіцеляў і механізатараў давалі зразумець — не да размоў. Але ж спыніўшыся (у карэспандэнта свая работа, і гадамі ўжо выпрацавана — знаходзіць кансэнсус), з гатоўнасцю расказвалі пра працоўныя будні, пастаўленыя задачы, спадзяванні на добры заробак, дзяліліся ўражаннем ад харчавання, работы тэхнікі (у многіх яна новенькая), настроем на працу, з-за якой надоўга адкла­дзены “на пасля” усе хатнія справы.

На ўзбочыне поля сустрэлі вадзіцеля МАЗа Рафалёнка Анатоля Аляксандравіча, які рабіў апошнія прыгатаванні перад маючым пад’ехаць за насеннем пасяўным агрэгатам. Задача вадзіцеля — своечасова забяспечваць сеялкі пасяўным матэрыялам, у дадзеным выпадку — ячменем, загру­жаць яго ў сеялку.

Іван Уладзіміравіч Макееў

Непасрэдна сяўбой на час нашага прыезду займаўся Іван Уладзіміравіч Макееў. Па словах механізатара, сеялкай АКП-6 ён кіруе болей за ты­дзень. Новенькі трактар “Беларус-3522” стварае ўсе неабходныя ўмовы, каб работа на полі была для механізатара камфортнай, прыносіла задавальненне.

Крыху пазней да сеялкі Івана Уладзіміравіча далучылася яшчэ адна, пад кіраўніцтвам Аляксандра Кісялёва.

— Гэтымі двумя агрэгатамі разлічваем засеяць усе палі, — адзначыў галоўны аграном ААТ “Аграмашсервіс” Андрэй Рыгоравіч Чорны. — Больш за палову ранняй ярыны ўжо пасеяна, у тым ліку 120 гектар аўсу. Ячмень таксама завяршаем — пасеяна 300 з 350 га.

Наступнай, па словах галоўнага агранома, стане сяўба зернебабовай сумясі. Поле ў 45 гектар за вёскай Слабада для гэтых мэт ужо падрыхтавана.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем