У фотааб’ектыве — ААТ “Саўгас Кісялевічы”
У гаспадарцы на гэты час вядзецца ўвесь комплекс веснавых палявых работ: падрыхтоўка глебы пад сяўбу ярыны, сяўба аўсу, унясенне арганікі, падкормка азімай збажыны.
На дзень нашага наведвання работы вяліся непадалёк ад аг. Леніна.
На фота ўверсе: Механізатар Уладзімір Анатольевіч Бубіч заняты падкормкай азімых збожжавых культур. Разам з ім гэтым відам работ займаюцца Уладзімір Іванавіч Бебчык (падвозіць азотныя мінеральныя ўгнаенні да месца засыпкі), брыгадзір паляводчай брыгады Кацярына Сяргееўна Кантаева і палявод Марыя Васільеўна Капусціна. Дзяўчаты ажыццяўляюць пагрузку ўгнаенняў.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.