Темы

У ААТ “Міхалёўская Ніва” сеюць цукровыя буракі

У ААТ “Міхалёўская Ніва” сеюць цукровыя буракі

Раннія збожжавыя культуры ў гаспадарцы ўжо пасеялі, падкармілі азімую збажыну, пашу, прыступілі да сяўбы адналетнікаў на зялёны корм жывёле. Адначасова рыхтуюць глебу пад сяўбу кукурузы і цукровых буракоў — апошнія таксама і сеюць. Сёлета пад цукровыя буракі ў гаспадарцы будзе занята 300 гектар, прыкладна палова плошчаў на ўчарашні дзень ужо была засеяна.

У сераду за гэтай работай мы засталі Аляксандра Віктаравіча Вежнаўца, які, хоць і сее культуру ўпершыню (працуе на трактары МТЗ 1021 з агрэгатам Ств-12), робіць гэта прафесійна. Рады за пасяўным агрэгатам, па словах галоўнага агранома Сяргея Мікалаевіча Мартынчыка, пракладзены старанна: акуратна і роўна. А гэта значыць — пры ўборцы салодкіх караняплодаў па восені ў Холмера не павінна ўзнікнуць перашкод. Пасля таго як механізатар адсеецца, ён прыступіць да рамонту замацаванага за ім камбайна, каб актыўна ўключыцца ў звыклую за гады працы работу па нарыхтоўцы травянога корму.

На тым жа полі перадпасяўной культывацыяй глебы пад сяўбу цукровых буракоў займаўся Сяргей Дзмітрыевіч Шынкарэнка. На камбініраваным агрэгаце, здольным таксама і ўшчыльняць глебу, ён са сваёй тэхнікай задзейнічаны адначасова і на падрыхтоўцы глебы пад кукурузу. На цукровыя ж буракі, па словах агранома,  “адхопліваецца” на столькі, каб зрабіць задзел для сеялкі на дзень-паўтара работы. Болей і не патрабуецца: глеба хутка перасыхае. На дадзенай тэхніцы (МТЗ 3022 з агрэгатам АКШ-6) Сяргей Шынкарэнка таксама раней не працаваў — сёлета, па словах агранома, адбыліся перамены ў кадравым складзе механізатараў — аднак з даручанымі абавязкамі спраўляецца.   

З сяўбой кукурузы, па словах Сяргея Мартынчыка, у гаспадарцы таксама зацягваць не намераны — на тыдні пачнуць сеяць. Хоць каляндарны час для гэтага і не надыйшоў, надвор’е і глеба сведчаць — пара. Усяго пад культуру ў таварыстве плануюць заняць 650 гектар, з якіх 150 — на зерне. Апошняе ў гаспадарцы падвяргаюць сушцы для далейшага размолу на муку жывёле.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара. 

Последние новости

Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем