Темы

Сяўба пачалася!

Сяўба пачалася!

На мінулым тыдні гаспадаркі раёна прыступілі да сяўбы ранняй ярыны — збожжавых і зернебабовых культур. Па стану на ўчарашнюю раніцу гэтая работа вялася ў 7 з дзевяці раённых сельгасарганізацый. У асноўным сеялі авёс, а ў радзе гаспадарак — філіялах “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і “Харчавік-­Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, а таксама ААТ “Міхалёўская Ніва” — ужо і ячмень. На ўчора ў цэлым па раёне было пасеяна 850 гектар з 7700 га ранняга яравога кліну.

“Вільготнасць глебы для сяўбы гэтых культур аптымальная. Яе тэмпература на пачатку пасяўных работ хоць і была некалькі ніжэйшай за тую, што патрабуецца, аднак сонца з кожным днём грэла мацней”, — адзначыла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская. Па яе словах, на сяўбу ранняй ярыны, у адпаведнасці з планам, адведзена два тыдні. У дачыненні нашага раёна гэта азначае, што адсеяцца трэба будзе да пачатку другой дэкады красавіка.

5 гаспадарак таксама прыступілі да падкормкі азімых збожжавых культур і рапсу. Час для гэтага аптымальны. У бліжэйшыя дзень-два, як было адзначана, да дадзенага віду работ падключацца ўсе сельгасарганізацыі. Азотныя мінеральныя ўгнаенні для першай падкормкі ў раёне маюцца.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Обходятся без заявок в учебные заведения. Кочанова привела пример для закрепления кадров на селе

2 мая 2026
Читать новость
Культура

Узнали, как в Воротынском СДК отметили Первомай

2 мая 2026
Читать новость
Общество

«Служил достойно!». В Бобруйском РОВД торжественно проводили на пенсию майора милиции Александра Шевелева

2 мая 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода в Могилевской области 2 мая: почти лето

2 мая 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко в Праздник труда ознакомился с «космическим кораблем» в отечественном тракторостроении

1 мая 2026
Читать новость
Актуально

Первомай на Бобруйщине. Велопробег как символ труда и единства

1 мая 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем