Темы

Прафсаюзы не застаюцца ў баку ад пасяўной

Прафсаюзы  не застаюцца  ў баку  ад пасяўной

Бабруйскі райкам прафсаюза работнікаў АПК намераны традыцыйна на працягу пасяўной кампаніі маніторыць сельгас­арганізацыі на прадмет забеспячэння работнікам матэрыяльных і маральных стымулаў, выканання ў гаспадарках умоў працоўнага спаборніцтва, патрабаванняў аховы працы, арганізацыі харчавання.

“На гэты час ва ўсіх дзевяці раённых сельгаспрадпрыемствах наладжана харчаванне, — адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў. — У шасці арганізацыях у гэтых мэтах задзейнічаны ўласныя сталовыя. Таварыствы “Аграмашсервіс”, “Саўгас Кісялевічы” і “Стасеўка” заключылі дамовы на прыгатаванне абедаў з установамі Бабруйска”. Штат работнікаў, якія забяспечваюць паслугі харчавання, па яго словах, цалкам укамплектаваны. Тэхніка па дастаўцы ежы на палі абсталявана ўсім неабходным.

У мэтах забеспячэння аховы працы, як было адзначана, з механізатарамі праведзены інструктажы. Штодня перад выездам у поле кіроўцы сельгастэхнікі праходзяць праверку на алкатэстары, пры жаданні ў іх вымяраюць артэрыяльны ціск. Ажыццяўляюць гэта спецыяльна падрыхтаваныя работнікі гаспадарак. А вось з медыцынскім аглядам механізатараў у раёне не ўсё гладка. Як адзначыў галоўны ўрач Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Міхаіл Семянюк, прашлі яго 60% ад агульнай колькасці занятых на сяўбе.

Працаўнікі палёў усіх без выключэння сельгасарганізацый забяспечаны спецадзеннем. “Цяпер галоўнае, каб яно выкарыс­тоўвалася па прызначэнні”, — адзначыў Сяргей Феднеў. Па яго словах, данесці значнасць патрабаванняў аховы працы і пракантраляваць іх выкананне — адна з задач спецыялістаў і актыву прафсаюзных пярвічак.

Усведамленне таго, што добрая, якасная праца павінна быць падмацавана добрым словам і, галоўнае — добрым рублём, прымусіла гаспадаркі з большай пільнасцю падыйсці да распрацоўкі крытэрыяў маральнага і матэрыяльнага заахвочвання людзей, занятых на сяўбе. У раёне і непасрэдна ў гаспадарках зацверджаны ўмовы працоўнага спаборніцтва. Вынікі работы, па словах Сяргея Феднева, у сельгасарганізацыях падво­дзяцца штодня, шторанку ў гонар пераможцаў уздымаецца Чырвоны сцяг. У сваю чаргу, райкам прафсаюза паклапаціўся аб набыцці вымпелаў, іншай нагляднасці, сувеніраў, якія бу­дуць уручаны падчас сяўбы лепшым з лепшых сейбітаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем