Уключыцца ў веснавую пасяўную кампанію няспешна, да дробязяў прадумана, вытворчаму кааператыву дазволіла паднятае зябліва. У дні, калі намаганні большасці раённых гаспадарак былі скіраваны на ворыўныя работы, у “Гіганце” займаліся перадпасяўной падрыхтоўкай палёў, надаючы сур’ёзную ўвагу кожнаму тэхналагічнаму моманту. На гэтую ж пару палявыя работы тут вядуцца ў прамым сэнсе з размахам. У іх задзейнічаны асноўны арсенал сельгастэхнікі і падмурак калектыву — сумленныя, прафесійна загартаваныя, адданыя гаспадарцы механізатары пад пільным кантролем адказных за сяўбу спецыялістаў.
Як адзначыў галоўны аграном Уладзімір Залужны, у СВК на гэтую пару вядзецца ўвесь комплекс веснавых палявых работ: унясенне арганікі, узворванне глебы, падкормка азімай збажыны, сяўба яравых рапсу і ячменю, культывацыя глебы, унясенне мінеральных угнаенняў пад сяўбу, падрыхтоўка глебы пад пасадку бульбы, іншых яравых культур. Людзям для работы ў полі, па словах начальніка ўчастка №2 Васіля Марозава, створаны ўсе неабходныя ўмовы. Тое ж гарачае харчаванне дастаўляецца двойчы на дзень — у абед і на вячэру. У мэтах забеспячэння бяспекі людзей, занятых на сяўбе, кожны, хто выходзіць у поле, незалежна ад віду работ, штораніцы правяраецца на алкатэстары.
А вось і непасрэдныя ўдзельнікі пасяўной, якіх мы засталі на палях “Гіганта” ў аўторак:
Віктар Віктаравіч Балыка, Аркадзь Аркадзьевіч Акуліч і Дзяніс Анатольевіч Ціханаў падвозілі на поле паблізу Іванаўкі, дзе вялася падкормка азімых збожжавых культур, вадкія мінеральныя ўгнаенні.
Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі
25 апреля 2024
Одноклассники
Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет.
Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.
Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.