Темы

Добры свет любімых кніг

Добры свет любімых кніг

Далучыць дзяцей да чытання, арганізаваць і правесці пэўную колькасць творчых сустрэч, прэзентацый новых выданняў і кніг пісьменнікаў-­юбіля­раў-­2019, экскурсій па бібліятэцы, цікавых і грунтоўных, даў магчымасць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі “Добры свет любімых кніг”, які прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы ў час веснавых канікул.

Трэба адзначыць, што ўсе мерапрыемствы праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Адкрыццё Тыдня адбылося 25 сакавіка на базе Каменскай СШ. Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі і супрацоўнікі Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна падрыхтавалі цікавую і займальную праграму “Бабруйшчына — маё натхненне: літаратурная твор­часць нашых землякоў”.

Дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, адправіліся ў займальнае падарожжа па літаратурнай карце раёна, пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў-землякоў: В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Галавача, М. Аўрамчыка, А. Дзятлава, А. Адамовіча і М. Давідовіча. Для школьнікаў аформлена маляўнічая кніжна-ілюстрацыйная выстава “Бабруйшчына літаратурная”, на якой прадстаўлены партрэты пісьменнікаў-землякоў, іх творы і літаратура аб іх дзейнасці.

Шмат шчаслівых хвілін падарыла дзецям конкурсна-гульнёвая праграма “Свята ўсіх, хто любіць кнігу, музыку і мастацтва”, падрыхтаваная педагогамі-арганізатарамі Цэнтра творчасці. Усе без выключэння ператварыліся ў “казачнікаў” і дружна склалі сваю казку ў конкурсе “Калабок”. Займальная музычная фізхвілінка на матывы беларускіх танцавальных мелодый “З любоўю да роднага краю” з лёгкасцю падняла настрой і дзецям, і дарослым. Арганізатары не ўпусцілі магчымасці пазнаёміць дзяцей з літаратурнымі навінкамі “Навінкі для чытаек” і прадэманстравалі дзецям цыкл мультыплікацыйных фільмаў па любімым творам.

Ул. інф.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем