Темы

Час ісці ў войска: прайшло чарговае пасяджэнне прызыўной камісіі

Час ісці ў войска: прайшло чарговае пасяджэнне прызыўной камісіі

Каля 10 юнакоў населеных пунктаў раёна прайшлі праз прызыўную камісію Бабруйскага раёна — мерапрыемства адбылося на базе ваенкамата ў сераду — каб у гэтую весну папоўніць рады абаронцаў Айчыны.

— Усе хлопцы да службы фізічна і маральна падрыхтаваны, у поўнай ступені ўсведамляюць ускладзены на іх абавязак, — адзначыў ваенны камісар г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў палкоўнік Аляксей Беразоўскі.

На апошняе, па яго словах, указвае і той факт, што прыкладна палова маладых людзей ідзе служыць у войскі Сіл спецыяльных аперацый.

Увогуле, геаграфія сёлетняга веснавога прызыву для раённых хлопцаў нешырокая. Яны будуць асвойваць ваенныя прафесіі ў часцях Мінска, Віцебска, Барысава і Бабруйска.

На запытанне, ці ўлічваліся пры выбары вайсковага злучэння пажаданні саміх прызыўнікоў, камісар заўважыў, што ў кожным з выпадкаў прапановы ваенкамата супалі з пажаданнямі юнакоў. Практыка паказвае, як ён адзначыў, што вельмі многія з іх хацелі б паспытаць “мужчынскай рамантыкі”, таму з задавальненнем адгукваюцца на прапанову служыць у паветрана-дэсантных войсках.

Усяго ж у маі сёлетняга года Бабруйскаму ваеннаму камісарыяту належыць накіраваць на тэрміновую службу болей за 350 грамадзян. Прызыўнікі будуць несці яе ў вайсковых злучэннях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, як ужо гаварылася — Сіл спецыяльных аперацый, Міністэрства ўнутраных спраў, тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы і Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Як і раней, грамадзянам прадастаўляюцца адтэрміноўкі ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве. Падстава для гэтага — артыкул 32 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”. Прычыны — стан здароўя, працяг адукацыі, сямейнае становішча, атрыманне ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў, ажыццяўленне дэпутацкіх паўнамоцтваў, указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, праходжанне інтэрнатуры.

Тэрмін службы для вайскоўцаў, якія не маюць вышэйшай адукацыі і праходзяць тэрміновую ваенную службу, — 18 месяцаў, з вышэйшай адукацыяй — 12. Для вайскоўцаў, якія прайшлі навучанне на ваенных кафедрах ці факультэтах грамадзянскіх устаноў, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў — 6 месяцаў. 

***

Да пачатку пасяджэння прызыўной камісіі мы паразмаўлялі з некаторымі хлопцамі з раёна і пацікавіліся іх настроем на будучую службу.

Уладзіслаў Данілаў родам з аг. Хімы. Пасля заканчэння мясцовай школы працягнуў вучобу ў вышэйшай навучальнай установе, аднак да дыплома, як кажа, справа не дайшла. Маючы цікавасць да радыётэхнікі, служыць хацеў бы ў адпаведных войсках. Нічога страшнага ў службе, па словах хлопца, ён не бачыць, хоць паўтара гады, як лічыць, і мнагавата.

Васіль Лебядзеў з Бірчы. Скончыў дзевяць класаў Бортнікаўскага ВПК “Яслі-дз/сад-СШ” і Бабруйскі аўтатранспартны каледж. Дыплом атрымаў, а вось на першае працоўнае месца заступіць ужо пасля войска. Дзе будзе несці службу, таксама ўжо ведае — у Віцебску, у паветрана-дэсантных войсках. Менавіта там патрабуюцца вадзіцелі, а хлопец ужо мае адпаведнае пасведчанне, і вадзіцельская практыка для яго не будзе лішняй. Бацькі, як прызнаўся, перажываюць за растанне ў паўтары гады. І, хоць Віцебск няблізка, на Ваенную прысягу абавязкова прыедуць яго наведаць і павіншаваць.

Уладзіслаў Вансовіч вырас у Гарохаўцы. Пасля заканчэння Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ” набыў спецыяльнасць электраманцёра ў Гомельскім ліцэі. Неабходнасць ісці ў войска ўспрыняў, як кажа, абсалютна нармальна. Службу будзе несці ў вайсковай часці Мінска. Род войскаў прапанаваў ваенкамат, і гэта цалкам супала з яго жаданнем. Вучыцца абараняць Радзіму, па словах Уладзіслава, вядома ж, трэба. Тым болей, што гэта пашырае спіс вакансій, дзе можна будзе прымяніць сябе пасля службы. Хлопец упэўнены, што ў новы калектыў увальецца з лёгкасцю, і служба на яго жыццёвай дарозе стане добрым урокам загартоўкі і мужнасці.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем