Темы

Абмеркавалі асноўныя пытанні галіны

Абмеркавалі асноўныя пытанні галіны

Асноўныя пытанні жывёлагадоўчай галіны раёна абмеркавалі на днях. Удзел у нарадзе для кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў зааветслужб сельгасарганізацый, спецыялістаў райсельгасхарчу прынялі старшыня райвыканкама Павел Найдзён, пракурор раёна Генадзь Ярмак, намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Рустам Хамдамаў. Мерапрыемства прайшло на базе ААТ “Міхалёўская Ніва”.

— Галоўная задача ўсіх, хто задзейнічаны ў галіне, — карміць і паіць жывёлу, даглядаць яе, атрымліваць выручку за прадукцыю, плаціць заробак работнікам, — адзначыў, адкрываючы плянарнае пасяджэнне, Павел Найдзён. Між тым далёка, як ён адзначыў, не ва ўсіх гаспадарках вытворчы працэс нала­джаны належным чынам, што негатыўна ўплывае на агульны вынік галіны. За 1 квартал недабор прадукцыі ў пералічэнне на грошы склаў каля 1 млн. рублёў.

Маецца шмат пытанняў, як аказалася, да забеспячэння захаванасці сельгасмаёмасці. Па словах Рустама Хамдамава, пачынаючы з 5 сакавіка, раённай міліцыяй устаноўлена 28 фактаў (практычна ва ўсіх гаспадарках) адсутнасці вартавой аховы на аб’ектах аграпрамысловага комплексу ў начны час. Пры гэтым выяўлена 7 крадзяжоў сельгас­маёмасці — сена, мукі, паліва, 13 выпадкаў знахо­джання работнікаў (у асноўным жывёлаводаў) на працоўным месцы ў нецвярозым стане. Не паддаецца разуменню, па словах Паўла Найдзёна, і факт рэагавання на злодзеяў у гаспадарках. У некаторых з іх, як выявілася, нячыстыя на руку грамадзяне працягваюць з’яўляцца членамі калектываў, што не са­дзейнічае ўмацаванню дысцыпліны.

Асаблівую ўвагу кіраўнік раёна звярнуў на навядзенне чысціні на сельгасаб’ектах. Да 9 Мая, па словах Паўла Най­дзёна, парадак у раёне павінен быць наведзены ідэальны.

Значная ўвага была ўдзелена недапрацоўкам у вытворчасці малака і пераводу жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне. Гэтыя пытанні ўдзельнікі нарады абмеркавалі на пашы ААТ “Міхалёўская Ніва”, дзе другі дзень як жывёла знаходзілася на выпасе.

— Мера пераводу дойнага статку на пашу апраўданая, — заўважыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, — з яе выкарыстаннем у раёне прыкметна прыбавілі з рэалізацыяй малака.

Рабіць гэта, па яго словах, трэба неадкладна, аднак з веданнем справы. У прыватнасці, правільна арганізаваць тэрыторыю для выпасу, прадугледзець неабходныя там сена і соль, улічыць іншыя важныя моманты. Пра ўсё гэта вялася размова. Там жа абмеркавалі пытанні аднаўлення статку, лячэння хворай жывёлы, спосабы матэрыяльнага заахвочання ў гаспадарках жывёлаводаў і спецыялістаў, як адну з мер павелічэння вытворчасці працы работнікаў, эфектыўнасці жывёлагадоўлі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе милиционер применил оружие против агрессора с косой в руках

18 апреля 2024
Актуально

Жители Бобруйщины обсуждают предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024
Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024
Общество

Некоторых ветеранов тыла в Беларуси признают участниками ВОВ и повысят размер матпомощи

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Военнослужащие и юные патриоты высадили деревья на территории Брожского лесничества

18 апреля 2024
Человек и природа

До +13°С и дожди прогнозируют сегодня в Беларуси

18 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024