Темы

Запыт дэпутата Бабруйскага райсавета прынялі да ўвагі ў Міністэрстве

Запыт дэпутата Бабруйскага райсавета  прынялі да ўвагі ў Міністэрстве

З 12 лютага пачала дзейнічаць новая рэдакцыя Пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2014 года №22 “Аб пераліку рыбалоўных угоддзяў”. У пастанове ад 24 студзеня 2019 года №7 абноўлены пералік рыбалоўных угоддзяў фонду запасу, дзе для рыбаловаў — членаў рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, абмежаваны спосабы бясплатнага аматарскага рыбалоўства.

У абноўлены пералік рыбалоўных угоддзяў фонду запасу, дзе дзейнічаюць абмежаванні па спосабах лоўлі рыбы, указанымі ў пункце 72 правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, уключана і рака Бярэзіна з прылягаючымі пойменнымі вадаёмамі ў межах Бабруйскага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага раёнаў. Абмежаванні па спосабах лоўлі на тэрыторыі гэтых раёнаў распаўсюджваюцца на лоўлю рыбы на дарожку з судоў з рухавікамі і на падводнае паляванне. Гэта азначае, што такія спосабы лоўлі рыбы тут забаронены.

Варта адзначыць, што змены ў нарматыўным прававым акце ініцыяваў дэпутат Баб­руйскага раённага Савета дэпутатаў Дзяніс Прышчэпа. Ён накіраваў ў Бабруйскі раённы і Магілёўскі абласны саветы дэпутатаў, а таксама непасрэдна ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання дэпутацкі запыт з прапановай пасадзейнічаць вырашэнню праблемы, выкліканай абмяленнем ракі Бярэзіна і прылягаючых пойменных вадаёмаў у Бабруйскім, Кіраўскім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнах. Бо лакальнае скапленне рыбы ў рацэ ў вузка абмежаваных месцах, як правіла, у руславых ямах на паваротах ракі, пагражае яе масаваму знішчэнню. Часта, падчас лоўлі на дарожку з судоў з рухавікамі, пры вялікай канцэнтрацыі рыбы адбываецца яе багрэнне і пашкоджанне.

Дапоўнены нарматыўны прававы акт сведчыць пра станоўчае ўзаемадзеянне законатворцаў усіх узроўняў і ўраду. Што да Дзяніса Прышчэпы, то ягоны ўдзел у гэтым — станоўчы прыклад дэпутацкай ініцыятывы, цвёрдай грама­дзянскай пазіцыі, неабыяка­вас­ці да будучыні роднага краю.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общая информация о газете

Форум гостеприимства «Кухня без границ» проходит в Республике Беларусь

2 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 2 июля: еще один температурный всплеск перед ослаблением жары

2 июля 2026
Читать новость
Общество

К каждой ситуации — индивидуальный подход

1 июля 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня Независимости Президент Беларуси помиловал 32 осужденных

1 июля 2026
Читать новость
Культура

Предприятия «Белгоспищепрома» презентовали сладости в фирменном стиле «Славянского базара»

1 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Массовая уборка озимого ячменя началась в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем