Темы

У фотааб’ектыве — “Харчавік-Агра” і ААТ “Неўскі-Агра”

У фотааб’ектыве — “Харчавік-Агра” і ААТ “Неўскі-Агра”

У той час як пасяўная кампанія на бабруйшчыне набірае абароты, карэспандэнты “раёнкі” выкарыстоўваюць любую магчымасць выехаць у поле, сустрэцца з непасрэднымі ўдзельнікамі пасяўной — механізатарамі, каб пацікавіцца іх настроем, пачуць водгукі пра створаныя ўмовы працы, харчаванне, падняць, калі маюцца, праблемныя пытанні, а разам з тым узяць у аб’ектыў някідкія, але такія цудоўныя ў сваёй будзённай шчырасці імгненні працоўнай славы людзей, чый прафесіяналізм і адданасць малой радзіме заслугоўваюць пашаны.

На пачатку тыдня ў гэтых мэтах мы пабывалі ў філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, учора наведаліся ў філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” і ААТ “Неўскі-Агра”.

Па словах дырэктара “Харчавіка-Агра” Міхаіла Мікалаевіча Стрыжэўскага, на гэтую пару ў сельгасарганізацыі ўжо цалкам пасеялі яравы авёс, займаюцца сяўбой ячменю і прыступаюць да першай падкормкі азімых збожжавых і рапсу. Усе механізатары прайшлі медагляд, забяспечаны спецадзеннем. З харчаваннем праблем няма. Гарачыя абеды— і не толькі для механізатараў — гатуюць ва ўласнай сталовай (на фота загадчыца сталовай Ларыса Якаўлеўна Сідарэнка). Стравы ў сталоўцы, па словах Сяргея Сяргеевіча Бегуна — механізатара, які займаецца ўнясеннем у глебу мінеральных угнаенняў засталі якраз за абедам (на фота) — смачныя і разнастайныя. 

А вось і непасрэдныя ўдзельнікі пасяўной. Юрый Уладзіміравіч Макавееў заняты на падрыхтоўцы глебы, Уладзімір Аляксандравіч Юшкевіч — на ўнясенні арганічных угнаенняў, Аляксандр Віктаравіч Ступень — на сяўбе траў.

Адначасова ў “Харчавіку-Агра” займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі жывёлаводчых аб’ектаў. Выгульная пляцоўка для жывёлы ў бліжэйшы панядзелак, як нам паведамілі, збіраецца справіць наваселле.

***

На полі гаспадаркі з прыемнасцю сустрэлі неаднаразовага пераможцу раённага працоўнага спаборніцтва Леаніда Леанідавіча Чэрніка. У гэты дзень ён займаўся сяўбой аўсу сеялкай РАБЕ-6 у звязцы з трактарам “Беларус-3522”.

Тут жа, на загрузчыку зерня, працаваў Аляксандр Леанідавіч Бандарчук. Настрой на работу, па словах механізатараў, у іх цудоўны: за зіму засумавалі па сонейку і прасторы. Цяпер жа і першага і другога — удосталь. Не маюць пытанняў механізатары і да харчавання. Гарачыя абеды ім падвозяць на поле, гатуюць у мясцовай сталовай. Зрэшты, да новага сельскагаспадарчага года, як нам паведамілі, гаспадарка набыла для сталовай новую сучасную газавую пліту, іншыя дробныя прадметы. У бліжэйшых планах набыццё сокавыжымалкі, што дазволіць гатаваць для работнікаў каштоўны вітамінны напой з яблык уласнага саду.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем