Темы

У аб’ектыве — палявыя работы ў філіяле “Агракамбінат КХП”

У аб’ектыве — палявыя работы ў філіяле “Агракамбінат КХП”

Веснавыя работы на палях філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” вядуцца актыўнымі тэмпамі. Мала таго што падганяе веснавое сонейка, дык варта паспець управіцца з немалымі плошчамі.

Асноўная ўвага на гэтую пару да ворыва, якім адначасова займаюцца на некалькіх накірунках. Да прыкладу, за в. Станы ўчора, на дзень нашага наведвання, пракладваннем барознаў займаліся вопытныя ў гэтай справе механізатары Іван Балотнікаў і Аляксандр Булацкі на трактарах “Беларус-1221”. Узворванне гэтага поля маладыя людзі планавалі ў аўторак і скончыць. У панядзелак жа, па словах галоўнага агранома Сяргея Гаўрыленкі, займаліся гэтай работай да самай цемені, значна перавыканаўшы дзённую норму. Такі падыход да працы, па яго словах, мае ў тым ліку фінансавы разлік: болей узарэш — болей заробіш грошай.

Вяліся ворыўныя работы ўчора таксама ля вёсак Пятровічы і Гарохаўка. Выконвалі іх Аляксандр Гаўрыленка на энерганасычаным трактары “Беларус-3022” і Сяргей Пархімчык на “Беларус-1221”. Паблізу Осава майстэрства аратых дэманстравалі Віталь Баранаў на трактары “Беларус-3522” і Арцём Астрэйка на “Беларус-3022”. Усяго веснавым ворывам, па стане на 26 сакавіка, у гаспадарцы было ахоплена 810 га — болей за палову ад плана. З улікам таго што частка механізатараў з дня на дзень бу­дзе перакінута на іншыя работы, узворвання набярэцца, як тут лічаць, яшчэ дзён на дзе­сяць.

Адначасова вядзецца падсейванне мнагалетнікаў. Гэтая справа даручана Ігару Шыла. На ўчарашні дзень з 700 запланаваных га было пасеяна 330.

Працягваецца ўнясенне арганікі ў глебу. Задзейнічана на гэтай рабоце чатыры адзінкі тэхнікі, у тым ліку і новенькі, набыты летась МТУ-15, штурвал якога даручаны Валерыю Лісоўскаму. Аляксандр Белаушка і Васіль Фёдараў запраўляюць раскідвальнікамі хоць і з працяглым стажам, але незаменнымі ў гаспадарцы.

На раніцу аўторка ў глебу было ўнесена амаль 15 тысяч тон арганікі. З улікам таго што на палі вывезена каля 25 тысяч тон і арганічнымі ўгнаеннямі збіраюцца кампенсаваць дэфіцыт мінеральных, работы ў дадзеным накірунку ў “Агракамбінаце КХП” яшчэ ўдосталь.

Да таго ж дадам, што ўчора ў гаспадарцы планавалі пасеяць першыя гектары яравога аўсу. Даручана гэтая работа традыцыйна Дзмітрыю Кунцу, у распараджэнні якога новенькі “Беларус-3522”.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Последние новости

Общество

Об особенностях классификации автомобилей с электрическим и гибридным двигателем

26 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

В Могилевской области объявлен конкурс на реализацию проекта по реабилитации наркозависимых

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

29 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка» прошел в Химовской школе

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем