Темы

Святлана Паця — лепшы банкаўскі работнік

Святлана Паця — лепшы банкаўскі работнік

Сярод людзей, якія забяспечваюць дзейнасць народнай гаспадаркі нашага раёна, нямала тых, хто сваёй працай неаднойчы даказвалі і даказваюць — яны на сваім месцы: іх унёсак у агульную справу максімальны ад магчымага. І гэта дзякуючы не толькі прафесійнай дасведчанасці чалавека — хоць апошняе значыцца на першым месцы,  але яго адносінам да даручанага, прыроджаным і прывітым духоўным якасцям.

Да ліку такіх людзей належыць і Святлана Леанідаўна Паця, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг аддзела продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг цэнтра рознічнага бізнэсу філіяла №703 ААТ “АСБ Беларусбанк”,  аддзялення №703/12 у аг. Гарбацэвічы, якая па выніках работы за 2018 год прызнана пераможцам раённага спаборніцтва ў намінацыі “Лепшы банкаўскі работнік”.

Гераіня аповеду з тых людзей, хто прытрымліваецца жыццёвай філасофіі — дзе чалавек нарадзіўся, там і згадзіўся. Менавіта таму пасля заканчэння Маладзечанскага ўлікова-планавага тэхнікума з задавальненнем вярнулася на малую радзіму, у пас. Глуша, дзе на працягу не аднаго года аказвала банкаўскія паслугі землякам. Пасля таго як аддзяленне ў пасёлку аптымізавалі, Святлане Леанідаўне як сумленнаму, прынцыповаму і адказнаму работніку прапанавалі аналагічную пасаду ў суседнім — аг. Гарбацэвічы. І вось ужо восем год, як працоўны дзень маёй суразмоўцы пачынаецца з аўтамабільнага ваяжу, часцей на ўласным транспарце, у суседні населены пункт. У чым, як яна заўважае, ёсць і станоўчыя моманты. Язда дазваляе настроіцца на дзелавы лад і не прапусціць — на што многія наракаюць — ніводную змену ў прыродзе.

На працоўным месцы Святлану Леанідаўну чакае нямала спраў. Найперш гэта работа з кліентамі — прыём, у тым ліку пасродкам банкаўскіх картак, камунальных плацяжоў, ажыццяўленне абменна-валютных аперацый, афармленне страхавых полісаў і г.д. Значную работу спецыяліст праводзіць па пашырэнні фінансавай граматнасці жыхароў аграгарадка — зручнаму дыстанцыйнаму выкарыстанню банкаўскіх паслуг, выкарыстанню інтэрнэт-банкінгу — праз інфа-кіёскі ці мабільныя дадаткі, па прыцягненні грашовых укладаў насельніцтва, расказвае пра выгоду таго ці іншага банкаўскага прадукта. І робіць гэта з характэрнай ёй сціпласцю, далікантасцю, інтылігентнасцю, праяўляючы клопат пра кліентаў, павагу да кожнага з іх. Такі падыход спецыяліста да справы адзначаюць як кіраўніцтва банка, так і кліенты непасрэдна гарбацэвіцкага аддзялення, і пакінутыя імі шматлікія падзякі ў кнізе водгукаў.

Сама ж Святлана Леанідаўна ў апошнім не бачыць нічога надзвычайнага. Проста, як кажа, яна надта любіць сваю работу і імкнецца выконваць яе “на выдатна”. А вынік пры такім раскладзе прыходзіць сам па сабе. Немалаважным фактарам лічыць спецыяліст і геаграфічнае становішча Гарбацэвічаў: па ажыўленай аўтатрасе Бабруйск-Слуцк, як яна заўважае, не-не ды і праедуць тыя, хто мае патрэбу ў тэрміновай банкаўскай паслузе.

У працяг тэмы фінансавай дасведчанасці кліентаў Святлана Паця заўважае, што сельскія жыхары даволі хутка асвойваюць банкаўскія прадукты, на яе аддзяленні літаральна ўсе карыстаюцца плацёжнымі карткамі. Апошняе, па словах суразмоўцы, змяншае працягласць правядзення аперацыі, але таксама і нагрузку на спецыяліста — з некаторага часу аддзяленне працуе толькі тры дні на тыдзень.

Пры ўсёй любові да прафесіі гераіня аповеду не настойвала, як прызнаецца, каб яе накірункам у гэтым плане пайшоў сын. Жанчына ўпэўнена — у прафесійным выбары неабходна прыслухоўвацца найперш да сябе. Толькі ў такім выпадку чалавек здольны цалкам раскрыць свой патэнцыял і прынесці максімальную карысць грамадству і сабе. Апошняе, па словах Святланы Паця, немалаважна: унутраная гармонія — адна з асноўных складаючых шчаслівага жыцця. У свой час прыняўшы правільнае рашэння, сама яна ні разу аб прафесійным выбары не пашкадавала.    

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024