Темы

Старт палявым работам дадзены

Старт палявым работам дадзены

Веснавыя палявыя работы ў раёне пачаліся з падсейвання траў бабовых і бабова-зёлкавых сумясяў пад азімыя культуры.

Да гэтага прыступілі аграрыі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (падсеяна канюшына на плошчы ў 180 га) і філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” (болей за 60 га). “Пасля замінкі, выкліканай кароткачасовым снегам, за гэтую работу возьмуцца і ва ўсіх астатніх сельгасарганізацыях”, — паведаміла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская. Акрамя таго, з яе слоў, пяць раённых гаспадарак — філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, “Агракамбінат КХП”, ААТ “Міхалёўская Ніва”, “Саўгас Кісялевічы” і  Баб­руйскі ААТ “Аграмашсервіс”, прыступілі да ранне-веснавога ўзворвання палёў (усяго ўвесну заарана болей за 300 га плошчаў). У бліжэйшыя дзень-два, як плануецца, да гэтага віду работ падключацца іншыя сельгасарганізацыі Бабруйшчыны. Зрэшты, у СВК “Гігант” і філіяле  “Харчавік-Агра” палі ўзараны пад зябліва.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем