Темы

Прычына незанятасці — і ў саміх не занятых

Прычына незанятасці — і ў саміх не занятых

…Такая выснова напрошваецца амаль заўжды падчас наведвання пасяджэнняў камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, якая дзейнічае ў раёне на пастаяннай аснове пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Людмілы Крычко.

Пасяджэнні камісіі, што прайшлі ў Бортнікаўскім і Кавалёўскім сельвыканкамах, гэтую выснову толькі пацвердзілі. Мяркуйце самі. Не заняты ў эканоміцы 32-гадовы жыхар Малых Бортнікаў В. пражывае ў доме з маці, спецыяльнасці не мае, працяглы час не працуе і цяпер надта прагне да гэтага. Запэўнівае, што стаўленне да жыцця і працы кардынальна памяняў (у свой час быў звольнены з СВК “Гігант” за неналежнае выкананне службовых абавязкаў) і згодны на любую работу ў гаспадарцы, ды толькі праўленне СВК, з яго слоў, насустрач не ідзе… Прыкладна ж такая сітуацыя ў 23-гадовай А., на выхаванні якой пяцігадовае дзіця. Пасля школы маладая жанчына вывучылася на прадаўца-агародніка (дакумент, што апошняе пацвярджае, дагэтуль знаходзіцца ў навучальнай установе), на працягу некалькіх месяцаў была аператарам машыннага даення ў “Гіганце”. Але ў адзін з дзён працоўную дзейнасць вырашыла спы­ніць — у аднабаковым, як кажуць, парадку, без папярэджання аб гэтым наймальніка… У свой час не прайшоў праверку на сумленнасць у “Гіганце” і грамадзянін А. 1960 г. н. Не знайшоўшы сябе ў іншым месцы, немалады ўжо чалавек звярнуўся ў камісію за садзеяннем…

Калі пры другім раскладзе камісія — пры згодзе наведвальніка стаць членам сельгасарганізацыі і адкрытых там вакансіях — хадайнічае аб гэтым перад кіраўніцтвам гаспадаркі з разлікам на станоўчы вынік, то ў выпадку з тымі, хто даверу аднойчы не апраўдаў, задача, як вядома, ускладняецца.

Між тым, былі і іншыя сітуацыі звароту ў камісію. Да прыкладу, жыхар аг. Кавалі С. 1962 г. н. — колішні механізатар, два гады як афіцыйна не працуе. Маючы каня, дапамагае ў сельгасработах аднавяс­коўцам, і такі расклад грамадзяніна цалкам задавальняе. Аднак нявырашаным застаецца пытанне яго ўдзелу ў фінансаванні эканомікі краіны і звязаных з гэтым наступстваў. У камісіі кавалёўцу параілі аформіць самазанятасць. Растлумачылі сутнасць дадзенага статусу, далі канкрэтныя рэкамендацыі, што для гэтага трэба зрабіць, куды звярнуцца. 52-гадовы жыхар в. Палянкі В. актыўна развівае сваё хобі — лазапляценне, і з гэтага жыве. Сяльчанін хоча набыць статус рамесніка. На пасяджэнне камісіі прыйшоў, каб дазнацца, наколькі гэта магчыма і якія дакладна дзеянні варта прадпрыняць.

У дачыненні некаторых наведвальнікаў камісія прыняла рашэнне хадайнічаць перад мясцовай медустановай аб накіраванні грамадзян на медыцынскае абследаванне для ўстанаўлення ім (пры адпаведных паказаннях) групы інваліднасці.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Последние новости

Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024