Темы

Філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”: праца на перспектыву

Філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”:  праца на перспектыву

Нямала працоўных дасягненняў па выніках мінулага года на рахунку філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, калектыў якога ўзначальвае Уладзімір Віктаравіч Давыдзенка (на фота). Гэта найперш перамога ў намінацыі “За эфектыўнае выкарыстанне сельскагаспадарчых угоддзяў”. Другое месца гаспадарцы прысуджана ў намінацыях “За павелічэнне вытворчасці зерня”, “За павелічэнне вытворчасці рапсу”, “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака”, “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса”.

“Кожны сельскагаспадарчы год нечым асаблівы, — разважае Уладзімір Давыдзенка. — Мінулы, напрыклад, тым, што працяглы час не было дажджоў, калі яны надта патрабаваліся. Гэтая акалічнасць негатыўна адбілася на раслінаводчай галіне — ураджайнасці збожжавых культур і рапсу. Між тым, здаўшы масланасенне рапсу на КХП — усё зерне пайшло першым класам — мы парадаваліся і таму, што цалкам закрылі дзярж­заказ”.

А вось кукуруза, па словах кіраўніка філіяла, не падвяла. І зерня ў гаспадарцы намалацілі 1800 тон (узялі звыш 100 ц/га ў бункернай вазе), і зялёнай масы атрымалі амаль 3400 тон. Адсюль і корму для жывёлы нарыхтавалі у паўтара разы болей, чым у 2017 го­дзе: сена столькі ж, а сенажу і сіласу з запасам на наступную зімоўку. “Хто ведае, якім будзе 2019-ты, — адзначае Уладзімір Давы­дзенка, — а пагалоўе трэба накарміць, ды не абы-як, а з разлікам на павелічэнне надояў”.

З атрыманага кукурузнага зерня 400 тон на ўласным камбікормавым заводзе заплюшчылі, астатняе высушылі і гатуюць з яго камбікорм. Па меркаваннях дырэктара, менавіта апошняе станоўча паўплывала на тое, што вось ужо колькі месяцаў філіял упэўнена “плюсуе” па малаку. Валавая вытворчасць за студзень-снежань мінулага года склала 5760 тон. На ўзроўні папярэдняга, і гэта пры тым, што ўвесну, з-за дэфіцыту корму, надоі ў гаспадарцы падалі. Таварнасць малака па выніках года склала 97%. 44% ад агульнага аб’ёму рэалізаванага дзяржаве малака прадалі гатункам “экстра”. Год ад года ў гаспадарцы нарошчваюць пагалоўе буйной рагатай жывёлы. У мінулым атрымалі прыплоду на 188 галоў больш, чым у папярэднім годзе (114%). У цэлым жа пагалоўе БРЖ павялічылі на 130 галоў, цяпер тут 3773 галавы, у тым ліку 1355 кароў.

Нядрэнна спрацаваў калектыў і па вытворчасці мяса.

“Ферма в. Аўсімавічы па адкорму буйной рагатай жывёлы ў нас хоць і невялікая — 600 галоў, а ўсё ж дадатковы заробак, — гаво­рыць дырэктар. — За люты, да прыкладу, прадалі каля 70 галоў, а гэта ўжо немалая капейка гаспадарцы. Людзі на ферме працуюць сумленныя, корму жывёле хапае, таму і прывагі адпаведныя”.

Працуючы на перспектыву, у мінулым годзе ў філіяле адрэканструявалі памяшканне для ўтрымання жывёлы на МТК в. Коўрын — цяпер там на адкорме 220 цялушак. Пабудавалі, як і планавалі, тры сянажныя траншэі. Калектыў, па словах дырэктара, нацэлены на далейшую плённую работу, а працавітасці іх людзям не займаць.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем