Темы

Бабруйскі раён наведала дэлегацыя з Малдовы

Бабруйскі раён наведала дэлегацыя з Малдовы

Сёння ў райвыканкаме сустракалі дэлегацыю аўтаномна-тэрытарыяльнага стварэння Гагаузія г. Вулканешты Рэспублікі Малдова ў складзе прымара Віктара Петрыоглу, старшыні гарадскога Савета Валерыя Чэрнева і саветніка гарсавета Ганны Холбан.

Дэлегацыя наведала Бабруйшчыну ў рамках заключанага год таму Пагаднення аб супрацоўніцтве двух рэгіёнаў — Бабруйскага раёна Рэспублікі Беларусь і Вулканештскага — Малдовы.

У дзень прыезду госці сустрэліся са старшынёй Бабруйскага райвыканкама Паўлам Найдзёнам, старшынёй райсавета дэпутатаў Людмілай Крычко, вялі размову аб развіцці не толькі культурных адносін двухбаковага супрацоўніцтва, але і эканамічных. Наведалі гістарычныя месцы горада на Бярэзіне, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, усклалі кветкі да магілы Героя Савецкага Саюза Міхаіла Селязнёва і Кургана Славы ў Сычкава.

У суботу малдаўская дэлегацыя прыме ўдзел ва ўрачыстасці з нагоды падвядзення вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бабруйскага раёна.

“Нам вельмі цікава пабыць у вас, даведацца пра тое, як жыве і развіваецца менавіта Бабруйскі раён. Бо пра тое, як у цэлым жыве Беларусь, мы ведаем, у нас ёсць беларускія тэлеканалы, мы ў курсе падзей вашай краіны, — адзначыў Віктар Петрыоглу. — Асабіста я вельмі люблю Беларусь. Ваш Прэзідэнт з’яўляецца прыкладам для мяне — наладжаны ўсюды парадак, якасна выконваюцца ўсе работы. У нас у Малдове прадаецца беларуская прадукцыя, заўжды яе ў Вулканештах набываю і цаню за якасць”, — дадаў ён.

Алена КАРПЕНКА. Фота Алеся КРАСАВІНА. 

Последние новости

Сельское хозяйство

Обходятся без заявок в учебные заведения. Кочанова привела пример для закрепления кадров на селе

2 мая 2026
Читать новость
Культура

Узнали, как в Воротынском СДК отметили Первомай

2 мая 2026
Читать новость
Общество

«Служил достойно!». В Бобруйском РОВД торжественно проводили на пенсию майора милиции Александра Шевелева

2 мая 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода в Могилевской области 2 мая: почти лето

2 мая 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко в Праздник труда ознакомился с «космическим кораблем» в отечественном тракторостроении

1 мая 2026
Читать новость
Актуально

Первомай на Бобруйщине. Велопробег как символ труда и единства

1 мая 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем