Темы

ААТ “Неўскі-Агра”: па шляху нарошчвання вытворчасці

ААТ “Неўскі-Агра”: па шляху нарошчвання  вытворчасці

ААТ “Неўскі-Агра” прызнана пераможцам раённага спаборніцтва — 1-е месца — у намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса”.

Дзякуючы мэтанакіраванай, зладжанай рабоце ўсяго калектыву сельгасарганізацыі, сур’ёзнаму падыходу да рацыёнаў кармлення жывёлы, да ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, догляду скаціны ў цэлым, гаспадарцы ў 2018 годзе ўдалося значна (на 282 галавы) павялічыць пагалоўе на комп­лексе па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы — на гэты час там налічваецца 1452 галавы. За мінулы год гаспадарка прыкметна прырасла на цялятак — усяго іх паступіла 1480 галоў, што на 366 болей, чым са студзеня па снежань папярэдняга года. Частку з іх — крыху болей за 200 — “Неўскі-Агра” прыдбаў у іншых раённых сельгас­арганізацыях.

Шырокамаштабная работа калектыву па паляпшэнні стану мясной жывёлагадоўлі прывяла да станоўчых зрухаў. Валавыя прывагі за мінулы год выраслі і склалі 210,1 тоны, у тым ліку на адкорме — 39,4 тоны. Сярэднесутачныя прывагі на адкорме за апошні квартал 2018 года павялічыліся да 670 г і працяг­ваюць расці. У гаспадарцы прыкметна павялічылі, у параўнанні з 2017 годам, рэалізацыю жывёлы. За мінулы год рэалізавана 179,5 тоны (+127 тон). Сярэдняя вага рэалізаванай галавы вырасла на 14 кг і склала 367 кг.

Калектыў гаспадаркі, па словах выканаўчага дырэктара Аляксандра Атрохава, намераны і далей рухацца па шляху нарошчвання вытворчасці і нарыхтовак мяса, паляпшаючы тым самым эканамічнае становішча сельгасарганізацыі і дабрабыт працаўнікоў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем