Темы

Зрабі дарогу бяспечнай!

Зрабі дарогу бяспечнай!

З 15 да 24 лютага ў Беларусі праводзіцца прафілактычная акцыя “Зрабі дарогу бяспечнай!”. Яе мэта — папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам неабароненых удзельнікаў дарожнага руху: пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту.

З улікам таго, што тэма актуальная і для нашага раёна, супрацоўнікі ДАІ Бабруйскага РАУС праводзяць у гэтым накірунку немалую прафілактычную работу. У рамках рэспубліканскай акцыі сумесна з з кіраўніцтвам СВК “Гігант” (пры непасрэднай ініцыятыве кіраўніка сельгаспрадпрыемства Міхаіла Левакова) 21 лютага сустрэліся з работнікамі гаспадаркі, распавялі ім аб важнасці выкарыстання святловяртаючых элементаў, прывялі прыклады таго, як, пагарджаючы апошнім, людзі страчваюць здароўе і жыццё.

СВК “Гігант”, са свайго боку, набыў для ўсіх работнікаў святловяртаючыя жылеты і павязкі — усяго болей за сто. Іх аператарам машыннага даення, механізатарам і вадзіцелям уручыў галоўны інжынер гаспадаркі Ігар Міхалёнак. Ён жа адзначыў, што, у мэтах забеспячэння бяспекі работнікаў, штогод набываецца спецадзенне са святловяртаючымі элементамі.

“Хочацца, каб вяскоўцы нарэшце ўсвядомілі значнасць выкарыстання флікераў як для іх саміх, так і для іншых удзельнікаў дарожнага руху, — адзначыў начальнік аддзела ДАІ Бабруйскага РАУС Віктар Харлап. — З улікам таго, што многія з іх — работнікі сельгаспрадпрыемстваў (за мінулы год адміністрацыйную адказнасць панеслі 54 работнікі СВК), то клапаціцца пра гэта, лічу, неабходна сумеснымі намаганнямі. Прыемна, што ў “Гіганце” гэта разумеюць (аналагічнае мерапрыемства прайшло ў ААТ “Неўскі-Агра”). Спадзяемся, што да акцыі ДАІ падключацца і астатнія раённыя сельгаспрадпрыемствы”. 

Таксама падчас мерапрыемства начальнік аддзела ДАІ завастрыў увагу інжынернай службы і механізатараў на наяўнасці і спраўнасці прыбораў асвятлення на сельгастэхніцы — адной з умоў бяспечнага дарожнага руху.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

22 лютага па ўсёй краіне пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Ад сумлення не схавацца”. Работнікі аддзела ДАІ Бабруйскага РАУС у гэты дзень правядуць у працоўных калектывах размовы з работнікамі, нагадаюць, як правільна сябе паводзіць у выпадку, калі стаў віноўнікам ДТЗ, чаму нельга пакідаць месца здарэння, асабліва ў выпадках, калі не толькі пашкоджаны механічныя транспартныя сродкі, але і панеслі пакуты людзі.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем