З надзеяй на добры ўраджай
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, маналіты азімых збожжавых і зернебабовых культур, якія былі адабраны ў мэтах вывучэння стану перазімоўкі пасеваў, выявілі жыццяздольнасць раслін. Такімі хваробамі, як снежная цвіль і мучністая раса, ахоплена 3-4%, што адпавядае норме.
Што датычыцца азімага рапсу, то хвароб на ім у выніку аналізу маналітаў не выяўлена. І першае, і другое, па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жаны Жукоўскай, дае падставу спадзявацца на добры ўраджай азімых.
Алена КАРПЕНКА.