Темы

Ёю ганарыцца раён

Ёю ганарыцца раён

Рэдка хто ў 80-гадовым узросце — а маёй суразмоўцы Ніне Мікалаеўне Пінчук з в. Мікулічы 25 студзеня споўнілася менавіта столькі — здольны без напружання аднаўляць у памяці імёны, імёны па бацьку і прозвішчы людзей, з якімі сутыкаўся за гады працоўнага жыцця, даты тых ці іншых падзей у гэты перыяд. Колішняму брыгадзіру паляводчай брыгады ААТ “Неўскі-Агра” — працавала ў гэтай пасадзе з 1971 па 2016 год — даецца гэта з той жа лёгкасцю, як яшчэ зусім нядаўна працаваць.

«Жыццё пражыць — не поле перайсці», — заўважае мая суразмоўца. А палёў на яе працоўнай дарозе было столькі, што іншаму і за некалькі жыццяў не адолець. І, думаеце, шкадуе? Крыўдуе? Абураецца? Ніколькі! Наадварот — ганарыцца, дзякуе Богу і бацькам за прыроджаныя працалюбства, увішнасць, жаданне быць першай і лепшай, прыносіць карысць грамадству і краіне.

Апошняе Ніне Пінчук яшчэ як удалося! Упэўнена пералічвае пенсіянерка высокія ўрадавыя ўзнагароды, якіх удастоілася за 45 гадоў нязменнага брыгадзірства. Найбольш ганаровыя з іх — ордэны “Знак пашаны” і Працоўнага Чырвонага сцяга, залаты медаль ВДНГ, два сярэбраныя і адзін бронзавы медалі! У спісе ўзнагарод — не адзін Знак Пашаны, у тым ліку ад міністэрства прафсаюза. Неаднойчы з’яўлялася “ударнікам” пяцігодак.  Падзякай за высокія дасягненні для калгасніцы з Бабруйшчыны сталі таксама двухтыднёвыя паездкі ў Венгрыю і ў сталіцу СССР — Маскву (там неаднойчы ўручалі ўзнагароды),  удзел у шматлікіх урачыстасцях абласнога і рэспуб­ліканскага маштабаў.

Ад нараджэння надзеленая спрытам і ўвішнасцю, падлетак Ніна першай з гурту панкратавіцкай дзетвары (у гэтым населеным пункце гераіня аповеду нарадзілася і вырасла) напаўняла кошык напаўгнілой бульбай, бегаючы па вясне па раллі, каб прынесці дадому хоць якой ежы.

— Дзяцей на тым полі, што птушак было, —  са скрухай у голасе згадвае Ніна Мікалаеўна. — Голад у маім дзяцінстве быў страшэнны. У сям’і нас трое гадавалася — два браты і я, сярэдняя. Маці даводзілася нялёгка: бацька з фронту не вярнуўся. Старэйшы брат па характары быў спакойным, павольным, я ж — як вецер. Пакуль ён толькі наважыцца бульбу шукаць, я набяру і свой кошык, і ягоны.

Калі Ніна падрасла, то, як амаль і ўся вясковая моладзь, пайшла працаваць у мясцовую гаспадарку. Калгаснае жыццё ёй адразу спадабалася. Яшчэ ў дзявоцтве ёй, выдатнай працаўніцы, гаспадарка дала магчымасць пабываць у Маскве. Сеяць, палоць, убіраць ура­джай — заўсёды наперадзе была. За якую б работу не бралася, выконвала яе хутка і якасна.

Праз некаторы час, ацаніўшы працоўны спрыт, адказнасць маладой жанчыны і яе арганізатарскія здольнасці, Ніну Мікалаеўну прызначылі весці ўлік у калгасе, а праз чатыры гады даручылі адказную пасаду брыгадзіра паляводчай брыгады. Замуж наша гераіня пайшла, як сама кажа, вельмі маладзенькай, таму сын і дачка на той час падраслі, адзін аднаго, як звычайна бывае, глядзелі, муж быў механізатарам, рамантаваў калгасную тэхніку.

— У нашым калгасе шэсць паляводчых брыгад было, і толькі адну ўзначальвала жанчына, — з усмешкай і не без гонару заўважае Ніна Мікалаеўна. — Працавалі так, каб дасягаць найвышэйшых вытворчых паказчыкаў. І дасягалі! Поспехам брыгады са­дзейнічала дысцыпліна, якая ў мяне была, можна сказаць, ваеннай. Сама да працы ставілася адказна, заўжды на работу прыходзіла загадзя. Такога ж падыходу патрабавала ад падначаленых. Бездакорна слухаліся і людзі, і коні (усміхаецца) — перамяшчацца ж часцей за ўсё даво­дзілася ў павозцы. Некалькі коней у маім распараджэнні было. Адзін за работай, іншыя адпачываюць. Я ж на іх не ездзіла — лётала: усюды старалася паспець, паглядзець, пракантраляваць. Выраз “Краля едзе!” (Ніна Мікалаеўна гучна смяецца) на членаў брыгады дзейнічаў безагаворачна.

Зрэшты, такую мянушку нявестцы-прыгажуні дала свякроўка, калі аднойчы ў размове з суседкамі па-добраму заўважыла — а вось і наша кралька ідзе. Мянушка хутка прыжылася, тым болей што як нельга лепей адпавядала выгляду маладой жанчыны. Прырода надзяліла Ніну Мікалаеўну не толькі спраўнасцю да працы, прыгожымі ўнутранымі якасцямі, але і знешнімі. Высокая і статная, з вытанчанымі рысамі твару, адметным густам і ўменнем падаць сябе, яна здольна была даць фору нават самай заўзятай гарадской модніцы.

— Прыгожа апранацца вельмі любіла, — гаворыць Ніна Мікалаеўна,  дэманструючы ў пацверджанне розных часоў фотаздымкі. — Без прычоскі — ніколі і нікуды! Для гэтага падымалася да золку, у 4 раніцы, першай справай прыво­дзіла сябе ў парадак і толькі пасля ўпраўлялася па гаспадарцы. 

— Людзі раней, і асабліва моладзь, да фізічнай працы больш ахвочыя былі, — разважае заслужаная калгасніца, параўноўваючы сваю мала­досць і цяперашняе. — Ды і жыхароў у вёсках было значна болей…

 Між тым прыемна радуе і суцяшае маю суразмоўцу, што калгас, якому яна аддала ўсё сваё працоўнае жыццё, дзеля якога вяршыла высокія дасягненні, па-ранейшаму дзейнічае, і запраўляюць ім адданыя земляробчай справе, неабыякавыя да патрэб вяскоўцаў кіраўнікі.

За час нашай размовы Ніна Мікалаеўна неаднойчы прасіла-нагадвала не пашкадаваць паперы: ад яе імя падзякаваць усім, хто і цяпер не застаецца безуважлівым да яе, хто ахвотна і своечасова рэагуе на просьбы і запыты пажылых людзей, якія нястомнай працай ладзілі дабрабыт мясцовай гаспадаркі і раёна — старшыні Бабруйскага райвыканкама Паўлу Іванавічу Найдзёну, старшыні Кавалёўскага сельсавета Сяргею Пятровічу Пацыенка, колішняму дырэктару ААТ “Неўскі-

Агра” Васілю Уладзіміравічу Маліноўскаму і цяперашняму — Аляксандру Аляксандравічу Атрохаву, а таксама былым і цяперашнім работнікам гаспадаркі Салановічу Цімафею Тарасавічу, Мельнічонку Аляксандру Іванавічу, Аўчыннікавай Зінаідзе Іванаўне, Шаўцовай Галіне Іванаўне, Дудаль Надзеі Міхайлаўне.

Усім ім юбілярка зычыць здароўя і поспехаў, а сваёй роднай гаспадарцы — перажыць усе складанасці і выйсці на новы ўзровень дабрабыту.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара і з сямейнага архіву Н.М. Пінчук.

Последние новости

Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024