Темы

Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз — вучыцца

Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз — вучыцца

Абгрунтаваць неабходнасць падыходу да вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы не па прынцыпе “як прыйдзецца”, а як патрабуе тэхналогія, на што даўно зрабілі стаўку перадавыя гаспадаркі краіны, не кажучы ўжо пра сусветных вытворцаў сельгаспрадукцыі, навучыць гэтаму — задача, якую ставілі перад сабой упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна з ЗАТ “Экамол Агра”, арганізаваўшы на базе ААТ “Міхалёўская Ніва” на мінулым тыдні семінар-вучобу для кіраўнікоў, галоўных зааветспецыялістаў сельгасарганізацый, загадчыкаў і работнікаў найбольш буйных малочна-таварных ферм раёна.

Уладзімір Пярэднеў, кансультант “Экамол Агра”— аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны па прыгатаванні высокаякасных, збалансаваных камбікармоў, дэталёва, з выкарыстаннем відэанагляд­насці, спыніўся на кожным звяне тэхналагічнага ланцугу вырошчвання маладняку, засяродзіў увагу на паслядоўнасці звенняў, нормах тэхрэгламенту на кожным з іх і магчымасцях іх дасягнуць.

“У радзе раённых гаспадарак тэхналогія вытворчасці БРЖ адпрацавана, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, — пра гэта сведчаць трохмесячныя цялушачкі вагой 105-110 кг. Аднак маюцца і 75, і 80 кг у гэтым узросце, таму нам ёсць куды імкнуцца, чаму вучыцца”. Аляксандр Кісялёў назваў і галоўныя патрабаванні да першага этапу вырошчвання маладняку — утульны індывідуальны домік для маленькай жывёлы (дадзенае пытанне гаспадаркамі ў асноўным вырашана), выкарыс­танне камбікорму (КР-1) для дадзенага ўзросту, наладжаная, у адпаведнасці з тэхналогіяй, схема выпайкі малака цялятам і навучаны, з адказным падыходам да ўскладзеных на яго абавязкаў работнік па доглядзе маладняку.

Усё гэта, па словах Аляксандра Кісялёва, вырашальнае. Галоўнае, каб людзі, якія ўзяліся задачу вырашаць — ад кіраўніка да жывёлавода, усведамлялі залежнасць вынікаў галіны ад тэхналогій і рабілі ўсё магчымае, каб яны былі станоўчыя.

Семінар-вучоба ў “Міхалёўскай Ніве”, — упэўнены ў райсельгасхарчы, стаў яшчэ адной ступенькай да паспяховага авалодвання навукай вырошчвання маладняку, паляпшэння эканомікі гаспадарак.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем