У «Гіганце» рыхтуюць тэхніку да пасяўной
На гэты час, як адзначыў галоўны інжынер СВК “Гігант” Ігар Аляксеевіч Міхалёнак, тэхніка ў гаспадарцы падрыхтавана прыкладна на 80%, аднак да 25 сакавіка, як тое і патрабуецца, будзе гатова цалкам.
Задачу, як ён адзначыў, механізатары добра ведаюць, да мерапрыемстваў плана-графіка рамонтных работ ставяцца сур’ёзна, фінансаванне гаспадаркай наладжана, а таму работа ў майстэрні кіпіць.
Зрэшты, у апошнім мы ўпэўніліся і асабіста, пабываўшы на машынным двары СВК у дзень правядзення там сумеснай з ДАІ прафілактычнай акцыі “Зрабі дарогу бяспечнай”.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
На фота ўверсе: механізатар Аркадзь Аркадзьевіч Акуліч займаецца зборкай рухавіка.