Шукалі кропкі для супрацоўніцтва

Учора ў райвыканкаме адбылася сустрэча дэлегацыі Бабруйскага раёна пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Паўла Найдзёна са старшынёй Польска-Беларус­кай гандлёва-прамысловай палаты Казімежам Здуноўскім. Удзел у сустрэчы таксама прынялі выканаўчы дырэктар Бабруйскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Марчанка і дырэктар Бабруйскага філіяла Магілёўскага аддзялення Беларускай гандлёвай прамысловай палаты Алена Астаповіч.

Асноўная мэта сустрэчы за круглым сталом — пошук і абмеркаванне ўзаемавыгадных шляхоў для замежных інвес­тыцый у Бабруйскі раён. Кіраўнік раёна пазнаёміў гасцей з сацыяльна-эканамічным становішчам Бабруйшчыны, выказаў спадзяванне, што сустрэча стане выніковай.

З абодвух бакоў прагучалі канкрэтныя прапановы для эканамічнага супрацоў­ніцтва. Кіраўнікі бабруйскіх сельгасарганізацый выказалі цікавасць да сумесных праектаў, здольных пашырыць бабруйскім вытворцам магчымасці для экспарту сельгаспрадукцыі.

У сваю чаргу старшыня Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прапанаваў раённым аграрыям пазнаёміцца з цікавым, на яго думку, інвестпраектам па будаўніцтве біягазавай (на аснове арганікі) устаноўкі, накіраванай як на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне, так і на задавальненне патрэбы ў энергіі. Наколькі цікавай будзе дадзеная прапанова для нашых сельгасвытворцаў, апошнія вырашаць, як было адзначана, пасля дэталёвага вывучэння
інвестыцыйнага праекту і абгрунтаванасці яго эканамічнай выгады.

Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы. На памяць пра наведванне Бабруйскага раёна Павел Найдзён уручыў польскаму госцю сувенір.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.