Темы

Пашыраны сход прайшоў у Брожскім сельсавеце

Пашыраны сход прайшоў у Брожскім сельсавеце

У мінулы чацвер у Брожскім сельскім клубе было людна. На пашыраны сход з удзелам кіраўніцтва раёна і службаў, чыімі паслугамі карыстаюцца вяскоўцы, сабраліся як работнікі мясцовых арганізацый, так і грамадскасць сельсавета.

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко заакцэнтавала ўвагу на значнасці пытанняў парадку дня і заклікала сяльчан быць актыўнымі падчас іх абмеркавання.

Традыцыйна сход пачаўся са справаздачы кіраўніка мясцовай ўлады перад жыхарамі сельсавета. З нядаўняга часу Брожскі сельвыканкам узначальвае Аляксандр Урублеўскі. Пад яго кантролем на тэрыторыі адбылося нямала станоўчых перамен — адрамантаваны дарогі ў в. Ласі і п. Брожа, выканана падсыпка і грэйдзіраванне дарог ва ўсіх населеных пунктах, спілена болей за 60 аварыйных дрэваў, у тым ліку на грамадзянскіх могілках, ліквідавана 38 несанкцыянаваных звалак, адрамантавана каля 200 мет­раў агароджы, на месцы звалкі ў Брожы і ў іншых месцах наса­джана 8 дзясяткаў дрэўцаў. Праведзена работа па рамонце шахтных калодзежаў, па зносе напаўразбураных збудаванняў. “Вядома, гэта толькі нязначная частка таго, дзе патрабуюцца перамены”, — заўважыў Аляксандр Уруб­леўскі. У бягучым годзе, як ён адзначыў, будуць працягнуты работы па рамонце і падсыпцы дарог, плануецца замяніць на новае асфальтавае пакрыццё цэнтральнай вуліцы ў пас. Рэдкі Рог. У планах — замена на новую агароджы на могілках Брожы (часткова), вёсак Макаравічы і Орсічы, знос пустуючых дамоў, усталяванне на ўездзе ў Брожу малой архітэктурнай формы. У сувязі з тым, што краіна сёлета будзе адзначаць 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, збіраюцца замяніць на новыя пліты на брацкіх магілах. Пры гэтым старшыня сельсавета звярнуўся да вяскоўцаў з просьбай не заставацца ў баку ад добраўпарадкавання месцаў, дзе жывуць. У прыклад прывёў жыхароў в. Ласі, намаганнямі якіх пры падтрымцы сельвыканкама на грама­дзянскіх могілках населенага пункта з’явілася новая, якасна ўсталяваная агароджа. Выказаўшы клопат аб змяншэнні за год насельніцтва сельсавета, Аляксандр Уруб­леўскі заклікаў мясцовую грамадскасць агітаваць моладзь заставацца ў сельскай мясцовасці, разві­ваць прыватную падсобную гаспадарку —
мець з гэтага прыбытак сабе і карысць малой радзіме.

Тэму занятасці працягнула і начальнік упраўлення падатка­абкладання фізасоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Бабруйскаму раёну Алена Жукава, якая падрабязна спынілася на магчымасцях вяскоўцаў заняцца рамесленнай дзейнасцю.

Жыва адгукнуліся жыхары на даклад участковага інспектара міліцыі РАУС Андрэя Лабачова аб стане злачыннасці на тэрыторыі сельсавета. Той факт, што пераважная частка супрацьпраўных дзеянняў учыняецца лю­дзьмі ў стане алкагольнага ап’янення, патрабуе, на думку многіх, больш жорсткага падыходу да ўладальнікаў “спіртавых кропак”. Між тым станоўчых вынікаў у рашэнні да­дзенай праблемы можна дасягнуць, як заўважыў работнік РАУС, толькі пры цесным узаемадзеянні грамадскасці і міліцыі і заклікаў прысутных да большай актыўнасці ў гэтым плане.

Не засталося па-за ўвагай сходу значнае на гэтую пару пытанне супрацьпажарнай бяс­пекі. У мінулым годзе, як адзна­чыў галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі гаррайаддзела па НС Уладзімір Пахомаў, пажараў у раёне на адзін зменшылася (45:46), а выпадкаў гібелі людзей, параўноўваючы з папярэднім годам, на 1 павялічылася. Сярод асноўных прычын названы неасцярожнае абыходжанне з агнём (курэнне ў пасцелі), няправільная эксплуатацыя электрапрыбораў у выніку пагарджэння ўказанымі ў пашпарце рэкамендацыямі, парушэнне выкарыстання пячнога ацяплення. У мэтах папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў, выкліканых спальваннем сухой расліннасці, вяскоўцам нагадалі аб катэгарычнай забароне апошняга і давялі правілы развя­дзення вогнішчаў на выпадак пазбаўлення ад смецця, смажання шашлыкоў і г. д.

Вялася размова таксама і аб выхаванні дзяцей. У сувязі з нядаўнімі трагічнымі падзеямі ў стаўбцоўскай школе дарослым рэкамендавана болей часу прысвячаць размовам з непаўналетнімі, цікавіцца іх заняткамі, сяброўствам, стасункамі.

Што датычыцца пытанняў, якія паступілі ад жыхароў сельсавета, то яны пераважна датычыліся работы УКП “Жылкамгас”. У прыватнасці, тарыфаў за камунальныя паслугі, няякасна зробленага ганка ля пад’езда дома №3 па вул. Леніна ў пасёлку Рэдкі Рог, несвоечасовага ачышчэння кантэйнера для пластмасы. На некаторыя пытанні адказы былі да­дзены на месцы, вырашэнне іншых прадстаўнікамі камунальнай службы ўзята на кантроль.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024