Темы

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую арганізацыю

Падведзены вынікі  раённага конкурсу  на лепшую арганізацыю

Бяспечныя ўмовы працы — адзін з асноўных паказчыкаў, якія характарызуюць высокаарганізаваную дзейнасць калектыву, клопат наймальніка пра лю­дзей, якія абслугоўваюць вытворчасць, забяспечваюць дзейнасць арганізацыі.

Кіруючыся гэтым і ў мэтах стымулявання і актывізацыі работы па ахове працы, павышэння зацікаўле­нас­ці арганізацый у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў, у раёне стала традыцыяй праводзіць агляды-конкурсы на лепшую арганізацыю па ахове працы.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўдзел у ім прымаюць арганізацыі, у якіх на працягу справаздачнага перыяду па віне наймальніка не адбылося смяротных няшчасных выпадкаў або з цяжкімі наступствамі.

Зацверджаны вынікі агляду-конкурсу за 2018 год. Сярод арганізацый вытворчай сферы пераможцамі прызнаны ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка” (1-е месца), ААТ “ПМК-84 “Водбуд” (2-е) і ААТ “Міхалёўская Ніва” (3-е).

Сярод арганізацый невытворчай сферы ў лідарах дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання “Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат”. 2-е месца прысуджана Туголіцкай СШ, 3-е — Ленінскаму ВПК “Дз/сад-СШ”.

Сур’ёзная работа па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму праводзіцца і ў ДЛГУ “Баб­руйскі лясгас”, вынікам чаго з’яўляецца прызнанне дадзенай арганізацыі базавай па ахове працы па накірунку “Арганізацыя вытворчай сферы”.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем