Темы

Зааветспецыялісты трымалі іспыт на прафесіяналізм

Зааветспецыялісты  трымалі іспыт  на прафесіяналізм

У чацвер на гэтым тыдні ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама прайшла атэстацыя спецыялістаў зааветслужбаў раённых сельгасарганізацый. Атэстацыйную камісію ўзначаліў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.

Аналагічныя мерапрыемствы, па яго словах, право­дзяцца ў раёне некалькі разоў на год. Галоўная іх мэта — замацаваць веданне патрабаванняў тэхрэгламенту па вытворчасці малака і мяса. “Цікавімся, наколькі засвоены спецыялістамі веды, на якіх мы штораз завастраем іх увагу на працягу апошніх год — адносна кармлення, даення і сарціроўкі жывёлы, выпайкі цялят, якасці малозіва, іншых тэхналагічных патрабаванняў, якія кожны работнік галіны павінен не толькі ведаць у тэорыі, але і бездакорна прымяняць на практыцы”, — падкрэс­ліў намеснік начальніка райсельгасхарчу.

Між тым, як ён адзначыў, нягледзячы на шэраг прымаемых у раёне мер, недапрацоўкі ў гэтым плане ўсё роўна маюцца. І прычына, у асноўным, — у чалавечым фактары. Абсталяваць секцыі, раздзяліць скаціну ў адпаведнасці з фізіялагічнымі якасцямі — грашовых укладанняў не патрабуе, дастаткова разумення ў неабходнасці гэтага, зацікаўленасці ў выніках працы, арганізатарскай рукі. Аднак апошняе характэрна не для ўсіх сельгасарганізацый, і гэта, па словах Аляксандра Кісялёва, засмучае. Па яго меркаваннях, наладзіць безагаворачнае выкананне патрабаванняў тэхрэгламенту, пракантраляваць вытворчы працэс — задача ў першую чаргу загадчыкаў ферм і галоўных спецыялістаў. Апошнія якраз і трымалі ў гэты дзень тэарэтычны іспыт на прафесіяналізм.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем