Темы

Варатынцы сабраліся на пашыраны сход

Варатынцы сабраліся на пашыраны сход

Традыцыйна мерапрыемства прайшло ў мясцовым Доме культуры, куды на сустрэчу з жыхарамі аграгарадка і навакольных вёсак у аўторак сабраліся  прадстаўнікі ўлады, службаў раёна, ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” — галаўнога прадпрыемства філіяла “Варатынь”, дзе працуе значная частка вяскоўцаў, каб абмеркаваць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета ў мінулым годзе і планы на сёлетні, данесці да грамадзян слушную інфармацыю. Агучыўшы пытанні парадку дня, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко заакцэнтавала ўвагу прысутных на іх магчымасці ўзняць хвалюючыя пытанні, выяўленне і вырашэнне якіх — адна з задач сходу.

У мінулым годзе на тэрыторыі Варатынскага сельсавета, як адзначыў яго старшыня Уладзімір Вяроўкін, праведзена немалая работа, накіраваная на дабрабыт і камфортныя ўмовы пражывання грамадзян. Сярод асноўнага — зніжэнне злачыннасці, знос 10 безгаспадарчых дамоў, што прывяло да павелічэння плошчаў севазвароту, удзел насельніцтва — у год малой радзімы гэта асабліва актуальна — у добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў, у тым ліку грамадзянскіх могілак. Прыкладам апошняга было названа  ўсталяванне за кошт насельніцтва і пры падтрымцы сельвыканкама каля 120 метраў сучаснай агароджы на могілках у Туркоўскай Слабадзе.  Работа гэтая, як было адзначана, будзе працягнута і сёлета, таксама як і добраўпарадкаванне в. Коўрын, дзе ў 2018 годзе, пры фінансавай падтрымцы мясцовай сельгасарганізацыі, вяліся работы па падрыхтоўцы да перадачы ў севазварот пустуючых тэрыторый. У дакладзе старшыня сельсавета адзначыў і негатыўныя, хвалюючыя факты — дапушчэнне зрываў графіку вывазкі смецця камунальнікамі, зніжэнне колькасці зарэгістраваных шлюбаў (нараджаемасць вырасла), гібель чалавека на пажары. Апошняе пры тым, што ўсе 679 домаўладанняў сельсавета, як было адзначана, своечасова абследаваны агляднымі камісіямі.

Зрэшты, тэма супрацьпажарнай бяспекі на тэрыторыі сельсавета таксама была ў ліку асноўных. Пра работу ў гэтым плане  распавёў першы намеснік начальніка гаррайаддзелу па НС, начальнік інспекцыі па наглядзе і прафілактыцы Павел Шарснёў. Прадстаўнік службы ратавання падрабязна спыніўся на рабоце па папярэджанні пажараў у сельсавеце, у тым ліку на маніторынгах аб’ектаў з масавым знаходжаннем дзяцей і дарослых, на выяўленых парушэннях і адказнасці, якую панеслі тыя з кіраўнікоў, хто несумленна аднёсся да пытанняў бяспекі калектываў. Падчас сходу вяскоўцам у каторы раз нагадалі правілы абыходжання з печамі, іншым ацяпляльным абсталяваннем — адной з асноўных прычын пажараў у сельскай мясцовасці. У мэтах папярэджання надзвычайных сітуацый параілі ўсталяваць у дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі (АПА), цана на якія тым болей нязначная, калі на вагі ставіцца чалавечае жыццё.

Парадаваў інфармацыяй удзельнікаў сходу ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Барыс Хухрын: на тэрыторыі сельсавета прыкметна знізілася (з 20 да 12) колькасць злачынстваў, у тым ліку ўдвая — крадзяжоў. Апошняе стала магчымым, як было адзначана, дзякуючы зладжанай рабоце міліцыі, садзеянню зацікаўленых службаў у забеспячэнні грамадскага парадку. На працягу года вялася прафілактычная работа з асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, з сямейнымі скандалістамі, раней асуджанымі, беспрацоўным аказвалася садзеянне ў занятасці, прадпрыняты меры па аднаўленні работы добраахвотнай дружыны. Пры гэтым участковы інспектар заклікаў не заставацца абыякавымі да праяў грамадскага непарадку і саміх сяльчан — паведамляць пра такія факты яму асабіста ці па тэлефоне 102.

Не абыйшлося падчас сходу і без пытанняў з боку сяльчан. Пераважна яны датычыліся работы камунальнікаў — несвоечасовага і няякаснага збору смецця, недастатковасці кантэйнераў для гэтага, спосабаў пазбаўлення ад буйнагабарытных адходаў, наладжвання работы каналізацыі, усталявання ў доме лічыльнікаў на ваду. Адказаўшы на кожнае з іх, в.а. начальніка УКП “Жылкамгас” Аляксей Крэдзітаў назваў тэрміны рашэння праблем. Пры гэтым заўважыў, што якасць камунальных паслуг нашмат залежыць ад фінансавых магчымасцяў прадпрыемства. Апошнія — ад своечасовасці платы за іх. Між тым, жыхары толькі Варатынскага сельсавета маюць запазычанасць перад Жылкамгасам на суму каля 11 тысяч рублёў, што ў значнай ступені ўскладняе работу службы. Некалькі пытанняў датычылася аховы здароўя. У прыватнасці, ці будзе абноўлена абсталяванне стаматалагічнага кабінета амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, ці ёсць магчымасць наладзіць работу фізіякабінета. Як патлумачыў галоўны ўрач Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Міхаіл Семянюк, фізіякабінет на базе амбулаторыі маецца, адпаведныя паслугі, пры неабходнасці, аказвае памочнік урача. Пры гэтым ён нагадаў аб шырокім спектры фізіятэрапеўтычных паслуг на базе гарадской паліклінікі №2, скарыстацца якімі можа любы жыхар раёна, каму паказаны такія працэдуры. Што датычыцца стаматалагічнага кабінета, то яго работа ў бліжэйшы час будзе адноўлена (абсталяванне знаходзіцца ў рамонце). 

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара. 

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024