Темы

Увага — да мінеральных угнаенняў

Увага — да мінеральных угнаенняў

Рабочая нарада па пытаннях набыцця сельгасарганізацыямі мінеральных угнаенняў пад веснавую сяўбу прайшла ў старшыні райвыканкама ў чацвер на гэтым тыдні. Удзел у ёй прынялі кіраўнікі гаспадарак, спецыялісты райсельгасхарчу, прадстаўнікі Белаграпрамбанка.

Як стала вядома, пад сяўбу ярыны сёлетняга года раёну патрабуецца, у адпаведнасці з тэхналагічнымі нормамі, 9817 т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, у тым ліку 3536 т азотных, 1644 — фосфарных, 4636 — калійных. На сёння забяспечанасць мінераламі ў цэлым па раёне складае ўсяго 6 працэнтаў ад патрэбы. За якія сродкі збіраюцца набыць недастаючую частку тыя сельгас­арганізацыі, у каго хоць якая назапашанасць маецца, і як будуць вырашаць, пры дэфіцыце фінансаў, няпростую задачу астатнія — гэтае пытанне было асноўным на нарадзе ў кіраўніка раёна.

І хоць дасягнуць поўнай яснасці ў яго вырашэнні пакуль не ўдалося, асобныя гаспадаркі выйсце намецілі. У прыватнасці, СВК “Гігант”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” і Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс” намераны выкарыстаць у гэтых мэтах крэдыты банка, філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — дапамогу галаўнога прадпрыемства, ААТ “Неўскі-Агра” — сродкі са спецрахунку і Бабруйскага мясакамбіната. Па астатніх сельгасарганізацыях пытанне застаецца адкрытым. Адказ на яго, па словах Паўла Найдзёна, павінен быць знойдзен у бліжэйшыя дні.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Об особенностях классификации автомобилей с электрическим и гибридным двигателем

26 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

В Могилевской области объявлен конкурс на реализацию проекта по реабилитации наркозависимых

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

29 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель начальника Могилевской таможни

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка» прошел в Химовской школе

26 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В школах Бобруйского района прошли мероприятия ко дню Чернобыльской трагедии

26 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем