Увага — да арганікі
У гаспадарках раёна працягваюцца назапашванне і вывазка на палі арганічных угнаенняў пад веснавую сяўбу.
“Гэта рэзервовыя ўгнаенні, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу, — адзначыла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская. — З-за таго што мінеральныя год ад году павялічваюцца ў цане, для многіх яны становяцца ўсё меней даступнымі”.
З плану ў 310 тысяч тон — столькі арганікі патрабуецца раёну пад сёлетнюю яравую сяўбу — на палі на гэтую пару вывезена трэцяя частка. Угнаенні складзіруюцца ў бурты, каб да вясны з іх атрымалася якасная падкормка.
Алена КАРПЕНКА.