Темы

Пра малую радзіму з любоўю

Пра малую радзіму з любоўю

Праект-конкурс «Бацькаўшчына светлая мая», прысвечаны Году малой радзімы, быў абвешчаны ў новым сезоне Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё сумесна з літаратурна-мастацкім часопісам «Маладосць».

На працягу года слухачы і чытачы будуць мець магчымасць выказаць любоў да роднай зямлі, паказаць яе прыгажосць, гісторыю, культуру ў мастацкай форме: вобразна, шчыра, арыгінальна. Толькі за лістапад арганізатары конкурса атрымалі больш за 100 твораў ад 20 аўтараў. Па выніках галасавання журы пераможцамі вызначаны 7 канкурсантаў. Прыемна адзначыць, што ў лік першых канкурсантаў у намінацыі «Паэзія» ўвайшла Любоў Адамацкая з вёскі Слабада Баб­руйскага раёна. Яна была запрошана на літаратурны «Творчы вечар» у эфіры Беларускага радыё. У праграме прымалі таксама удзел паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць», іншыя знакамітыя асобы.

Жадаем далейшых поспехаў Любові Адамацкай, а таксама звяртаем увагу, што конкурс «Баць­каўшчына светлая мая» працягваецца. Для ўдзелу ў намінацыі «Паэзія» дапускаецца не больш за адзін верш любога памеру ад аднаго ўдзельніка, у намінацыі «Эсэ» прымаецца адзін тэкст памерам ад 4000 да 8000 знакаў. Вызначаны тры ўзроставыя катэгорыі ўдзельнікаў: да 16 гадоў, ад 16 да 35-ці, ад 35 гадоў і старэйшыя. Агульныя вынікі конкурса будуць абвешчаны ў верасні 2019 года. Пераможцамі стануць аўтары найлепшых тэкстаў, якія адбярэ прафесійнае журы (па тры ў кожнай з намінацый). Таксама адбудзецца публікацыя лепшых твораў у часопісе «Маладосць».

Алесь КРАСАВІН.

Падрабязнасці шукайце ў Палажэнні конкурса на сайце: http://zviazda.by/be/edition/maladosc.

Последние новости

Общество

Вступительный марафон: план набора в белорусские вузы выполнен в полном объеме

8 августа 2026
Читать новость
Общество

Операции с товарами, находящимися на временном хранении

8 августа 2026
Читать новость
Спорт

ФОТОФАКТ. Спортсмены Бобруйского района приняли участие в Открытом турнире по пляжному волейболу

8 августа 2026
Читать новость
Человек и природа

Летне-oсенний сезон охоты начинается в Беларуси. Когда и на кого можно идти

8 августа 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 8 августа: не выше +24°С, порывистый ветер, преимущественно без осадков

8 августа 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

В копилке — еще 1000 тонн. На помощь хлеборобам Бобруйского района пришли горожане

7 августа 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем