Пераможца абласнога конкурсу
Першае месца ў малодшай узроставай катэгорыі — такога выніку дасягнула вучаніца 4-га класа Міхалёўскага ВПК “Дз/сад-СШ” Таццяна Тарасенка, якая прыняла ўдзел у абласным конкурсе па прафілактыцы электратраўматызму.
Конкурс праводзіўся на працягу лістапада-снежня. Яго арганізатарамі з’яўляецца галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і філіял “Энерганагляд” РУП “Магілёўэнерга”.
Мерапрыемства праводзілася ў трох узроставых катэгорыях. Па выніках 1-га этапу (конкурс рэфератаў) вызначаны пераможцы ў кожнай узроставай групе. У 2-м этапе для іх праведзена інтэрактыўная віктарына на веданне правілаў электрабяспекі, у якой і перамагла Таццяна. Яна атрымала магчымасць увайсці ў фінальную тройку абласнога конкурсу і прыняць ўдзел у гульні “Поле цудаў”, якая і прывяла да перамогі.
Алена КАРПЕНКА. Фота са школьнага архіву.