Пашыраны сход адбыўся ў Кавалях

Мерапрыемства прайшло 29 студзеня ў мясцовым Доме культуры, куды на сустрэчу з жыхарамі аграгарадка і навакольных вёсак сабраліся прадстаўнікі ўлады на чале са старшынёй райвыканкама Паўлам Найдзёнам, раённых службаў, ААТ “Неўскі-Агра” —сельгаспрадпрыемства, дзе занята значная частка сельскіх жыхароў.
Задача — данесці да грамадзян слушную інфармацыю (работнікі гаррайаддзела па НС таксама правялі рэспубліканскую акцыю “Бяспека ў кожны дом”), выявіць і вырашыць хвалюючыя іх пытанні.
Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары “раёнкі”.
Фото Алены КАРПЕНКІ.

