Темы

Дапамагае працай і словам

Дапамагае  працай і словам

5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны.

Сацыяльны работнік Святлана Кет па выніках 2018 года ўдастоена пачэс­най Граматы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. Дадзеная акалічнасць, а таксама шматлікія цёп­лыя адозвы пра Святлану Несцераўну людзей, якім яна з дня ў дзень дапамагае — падстава, каб напярэдадні прафесійнага свята расказаць пра гэтую прыгожую, сціплую, моцную духам, цікавую жанчыну.

Нарадзілася наша гераіня ў Бабруйску, аднак дзяцінства і юнацкія гады правяла ў сельскай мясцовасці, у в. Вуглы, дзе жылі бацькі. Там жа, адна за другой, на свет з’явіліся пяцёра дачок субяседніцы. Старэйшай цяпер 30 год, малодшай — 25. У Стасеўку шматдзетная сям’я Кет пераехала, вырашаючы жыллёвае пытанне: у населеным пункце прапанавалі добраўпарадкаваны дом. З часам дзеці, як тое звычайна здараецца, бацькоўскае гняздо пакінулі, некаторыя — стварылі ўласныя сем’і, падаравалі бабулі дваіх ўнукаў. І хоць усе яны жывуць у адноснай далечыні ад бацькоўскага дома (чатыры — у Бабруйску, адна — у Маскве), на малую радзіму наведваюцца часта, а ў летнюю пару і ўвогуле застаюцца тут надоўга.

У прафесіі сацработніка Святлана з 2001 года. Да гэтага працавала ў калгас­най сталовай, яшчэ раней — была маці. Зразумець напружанасць працоўнага дня жанчыны з пяцёра дзяцьмі-пагодкамі можа толькі жанчына з пяцёра дзяцьмі-пагодкамі, — незнарок дзяржава ўдастоіла Святлану Несцераўну пачэснага ордэна Маці.

Гады маладосці для маёй гераіні надзвычай ускладніліся пасля заўчаснай смерці мужа, на той момант 37-гадовага бацькі вялікага сямейства. Аднак, як бы цяжка ні было, якая б скруха не агортвала, жанчына ўпарта рухалася наперад. Адчаіцца не давалі дзеці, якіх трэба было карміць, апранаць, вучыць…

Узведаўшы на ўласным вопыце цану падтрымкі ў складаных жыццёвых абставінах, Святлана Несцераўна вырашыла прысвяцціць сябе дапамозе тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Сёння яе падапечныя — 11 пажылых жыхароў Стасеўкі (дваіх на зімовую пару дзеці забралі ў іншую мясцовасць), у асноўным жанчыны.

— У кожнага свой лёс, клопат і боль пра дзяцей, унукаў і праўнукаў, уласную нямогласць, — адзначае сацработнік. — Кожны разлічвае на душэўны ўдзел. Іншыя давяраюць нават тое, чым з дзецьмі не падзеляцца… Хіба магу не адказаць ім тым жа? Калі не я, то хто, думаю, дапаможа? Да некаторых, здараецца, і дзверы ніхто не адчыніць.

У абавязках Святланы Несцераўны дапамога старым людзям у быце: прынесці дроў, вады, ачысціць ад снегу дарожкі, набыць лекі, прадукты харчавання, іншыя неабходныя ў гаспадарцы рэчы, некаторым — дапамагчы раста­піць печ, пры неабходнасці выклікаць доктара ці хуткую дапамогу. У цэлым на аднаго чалавека прыпадае болей за дзве гадзіны ў дзень два разы на ты­дзень.

— Пакуль займаюся звыклымі справамі па гаспадарцы, кожнага ўважліва выслухаю, — працягвае гераіня аповеду. — Чалавек выгаварыўся — і яму лягчэй, падбадзёрыш добрым словам, глядзіш — і заўсміхаўся.

Ад гэтага, па словах Святланы Несцераўны, і ў яе самой настрою прыбаўляецца.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем