Жывёлагадоўля ў лічбах
За студзень-лістапад сёлетняга года вытворчасць малака ў раёне склала 276 630 ц, што некалькі меней (94,6%), чым за аналагічны перыяд папярэдняга года (у цэлым па вобласці — 94,4%). Пры гэтым павялічылі яго вытворчасць за адпаведны перыяд у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 106,2%, у СВК “Гігант” — 105,3% і ў філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” — 101,3%. У тым ліку ў лістападзе — у “Агракамбінаце КХП” (111,8%) і ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 111,3%.
Рэалізацыя малака дзяржаве за 11 месяцаў склала 242 068 ц. Выраслі аб’ёмы пастаўкі на перапрацоўку, у параўнанні з адпаведным перыядам 2017 года, у філіяле “Харчавік-Агра” — 105,9% і ў СВК “Гігант” — 105,3%. Адпавядаючая норме (90%) таварнасць малака са студзеня па лістапад дасягнута ў “Харчавіку-Агра” — 92,8% і ў ААТ “Міхалёўская Ніва” — 91,8%.
Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме ў перыяд са студзеня па лістапад склалі ў сярэднім па раёне 484 г (па вобласці — 464 г). Найвышэйшыя сярэднесутачныя прывагі за гэты перыяд дасягнуты ў “Гіганце” — 700 г.
Алена КАРПЕНКА.