Темы

Журналісты сустрэліся з нядаўнімі вайскоўцамі і іх маці

Журналісты сустрэліся з нядаўнімі вайскоўцамі і іх маці

Журналісты СМІ Бабруйшчыны сустрэліся з нядаўнімі ваеннаслужачымі тэрміновай ваеннай службы г. Бабруйска і Бабруйскага раёна, якім міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў  падчас урачыстасці 23 лістапада ўручыў гадзіннікі за лепшыя вынікі ў баявой падрыхтоўцы ў 2017/2018 вучэбным годзе. 

Сяржант запасу Аляксандр Сакун.

Сустрэча адбылася ў ваенным камісарыяце г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў па ініцыятыве ваенкама палкоўніка Аляксея Беразоўскага. Удзел у ёй прынялі таксама маці маладых людзей —  ганаровыя госці на цырымоніі ўзнагароджання, якім былі ўручаны лісты ўдзячнасці і кветкі.

Падчас размовы за “круглым сталом” ў ваенкамаце маладыя людзі распавялі пра ваенную службу і станоўчае стаўленне да яе. Маці — пра перажыванні ў час чакання, хвалюючыя моманты сустрэч з дзецьмі і гонар за сыноў.

На сустрэчы прысутнічаў і ўзнагароджаны міністрам абароны жыхар нашага раёна (родам з аг. Іванаўка), работнік ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”  — сяржант запасу Аляксандр Сакун.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Лукашенко по итогам ВГС: задан вектор новому этапу развития интеграции по всем направлениям

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Встреча в рамках проекта «Молодежь в праве» прошла в филиале «Пищевик-Агро»

26 февраля 2026
Читать новость
Общество

Ленинская «первичка» РОО «Белая Русь» подвела итоги работы

26 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность в период паводков

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Я патриот своей страны». Состоялся финал районного этапа республиканского конкурса

26 февраля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Диалог о будущем. Молодые специалисты Бобруйского района — на встрече с Анатолием Исаченко

26 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем