Темы

Тэхніку рыхтуюць да вясны

Тэхніку рыхтуюць да вясны

Традыцыйна на гэтую пару ў гаспадарках займаюцца падрыхтоўкай тэхнікі да новага сельскагаспадарчага года.

У гэтых мэтах, як паведаміў Аляксандр Каўранін, у раёне распрацаваны план рамонту сельгасмашын, загадам па ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання створана камісія прыёмкі тэхнікі з рамонту. Адпаведныя планы маюцца ў кожнай сельгасарганізацыі, з графікамі, дзе ўказана, якая тэхніка і ў якім месяцы павінна быць адрамантавана.

У кожнай гаспадарцы створаны рамонтныя звенні, у складзе якіх, у залежнасці ад віду тэхнікі, зваршчык, токар, механізатар. Распрацавана акордна-прэміяльная сістэма аплаты занятых на рамонце. Створаны камісіі пад началам галоўных аграномаў сельгасарганізацый па прыёмцы тэхнікі з рамонту. Пры гэтым прыёмка кожнай адзінкі павінна быць аформлена дакументальна, са складзеннем адпаведнага акта.

На гэты час, як было адзначана, рамонты вядуцца поўным ходам. Найперш увага скіравана на пасяўныя і глебаапрацоўчыя агрэгаты, плугі. Адначасова выконваюцца цякучыя рамонты. У асноўным тэхніка рыхтуецца ўласнымі намаганнямі, аднак ёсць і тая, што патрабуе капітальнага рамонту. На сёння гэта тры трактары, якія знаходзяцца ў ААТ “Задняпроўскі міжрайаграсервіс”, у адносінах яшчэ двух пытанне вырашаецца.

На запытанне, ці папоўніцца машынна-трактарны парк раёна новымі машынамі да пасяўной кампаніі, субяседнік адказвае станоўча:

— Раёнам атрымана 6 энерганасычаных трактароў “Беларус 3522”, два з якіх былі задзейнічаны ўжо і напрыканцы бягучага года. Па два трактары атрымалі філіял “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, Бабруйскі ААТ “Аграмашсервіс” і ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Таксама, у адпаведнасці з указам Прэзідэнта №146, плануецца паступленне тэхнікі для “Агракамбіната КХП”, акцыянерных таварыстваў “Неўскі-Агра”, “Міхалёўская Ніва” і “Саўгас Кісялевічы”.

Матэрыялы паласы падрыхтавала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем