Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце і ўсе людзі добрай волі!

У ціхі і цёмны вечар адбылося найвялікшае здарэнне ў чалавечай гісторыі — “Слова сталася Целам і пасялілася між намі”.

Ягоная моц была не ў бразгаце зброі і не ў звоне золата, але ў дзіцячай нявіннасці і Божай чысціні. Ягоная Любоў змяніла лёс кожнага з нас, а Ягонае Нараджэнне вярнула Рай у чалавечыя сэрцы.

Няхай у гэты Святы Вечар адкрыюцца нашыя вочы і ўбачаць Малое Дзіцятка ў кожным чалавеку, што ідзе побач праз цемру да вечнасці.

Няхай жа Вашыя сэрцы напоўняцца супакоем і чысцінёю, няхай забуяе радасная надзея на Адраджэнне ў Святле. І няхай душы нашыя напоўніць голас нябесных моцаў: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой, у людзях упадабанне!”

Хрыстос нараджаецца! Слаўце Яго!

Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз-канонік Андрэй Яркавец.

Расклад святочных набажэнстваў

24 снежня, панядзелак: 
21.30 — святочная батлейка з удзелам дзетак і моладзі; 
Прыблізна а 22.00 — Вігілія Нараджэння Пана. 

25 снежня, аўторак:
11.00, 17.00 — Урачыстасць Нараджэння
Пана. 

26 снежня, серада, свята св. Стэфана, першамучаніка:
9.00, 18.00 — Святая Імша. 

30 снежня, нядзеля, свята Святой Сям’і з Назарэту: 
9.00, 11.00, 17.00 — Святая Імша. Запрашаюцца сем’і з усёй парафіі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.