Темы

Сабака можа быць куслівым

Сабака можа быць куслівым

У Беларусі за 9 месяцаў выяўлена 427 выпадкаў шаленства жывёл (рост у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года на 66,1%). На Магілёўшчыне павялічылася колькасць лабараторна пацверджаных выпадкаў — на 82,6% (42 супраць 23). Шаленства рэгіструецца сярод дзікіх жывёл — лісы, янотападобныя сабакі, ваўкі, хатніх — сабакі, каты, сельскагаспадарчых — буйная рагатая жывёла, коні, іншая. Найбольшая ўдзельная вага ў структуры захворвання прыходзіцца на дзікіх жывёл — 66,3%, часцей на лісіцу — 86%. Ад іх заражаюцца хатнія і сельскагаспадарчыя. Сярод сабак і катоў у большасці выпадкаў (66,7%) хва­рэлі непрывітыя жывёлы. Выпадкаў захворвання на шаленства сярод людзей у краіне сёлета не адзначана.

У нашым раёне

На тэрыторыі Бабруйскага раёна, як паведаміў галоўны ўрач БЗЦГіЭ Дзмітрый Лайтэр, выпадкі шаленства ў жывёл не зарэгістраваны. А вось са скаргамі на ўкусы жывёл вяс­коўцы і гараджане звярталіся актыўней, чым у папярэднім годзе. За 9 месяцаў у цэлым па Бабруйшчыне звяртаемасць за медыцынскай дапамогай з гэтай нагоды вырасла на 20 выпадкаў (54%) і склала 57 выпадкаў, у тым ліку звяртаемасць дзяцей знізілася на 1 выпадак, апошніх зарэгістравана 13.

Усім, хто звярнуўся за дапамогай, своечасова прызначаны антырабічная вакцына, іншае неабходнае ў гэтым выпадку лячэнне. Шпіталізавана было 35 чалавек — на 15 болей, чым у папярэднім годзе.

Часцей за ўсё (70,1%) грамадзяне звярталіся за медыцынскай дапамогай з-за ўкусаў хатніх жывёл, у тым ліку сабак, якія маюць гаспадароў — 54,3%, безнаглядных жывёл — 28%. Прычым, апошніх на трэць вырасла.

Як папярэджваецца шаленства ў людзей

Працягваецца работа па адлове безнаглядных сабак. За 9 месяцаў іх лічба склала 107, што некалькі меней, чым у папярэднім годзе (116). Праведзена прафілактычная імунізацыя асобам з высокай рызыкай інфіцыравання — 9 ветэрынарам, 19 паляўнічым. Таксама праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная работа з насельніцтвам па прафілактыцы шаленства. Дзякуючы гэтым і іншым прафілактычным мерапрыемствам выпадкаў захворвання на шаленства сярод людзей, пачынаючы з 2013 года, не рэгістравалася.

У адпаведнасці з Комплексным планам па прафілактыцы шаленства ў Бабруйскім раёне на 2018-2025 гады УКП “Жылкамгас” сумесна з сельвыканкамамі прадугледжаны ў тым ліку рэйдавыя праверкі па пытаннях выканання насельніцтвам правілаў ўтрымання хатняй жывёлы. Сёлета такіх рэйдаў праведзена 210.

Што рабіць у далейшым

У адпаведнасці з вышэйзгаданым планам на тэрыторыі раёна, па словах Дзмітрыя Лайтэра, павінен праводзіцца пастаянны адлоў безнаглядных сабак і катоў. Спецыялісты заклікаюць рэгістраваць усіх драпежных жывёл у кватэрах і прыватных домаўладаннях з паметкай аб іх вакцынацыі супраць шаленства, праводзіць на пастаяннай аснове рэйдавыя праверкі з прыцягненнем да іх удзелу ўсіх зацікаўленых службаў, з выкарыс­таннем прадастаўленых заканадаўствам паўнамоцтваў па прымяненні мер адміністрацыйнага ўздзеяння на нядбайных гаспадароў жывёлы. Варта забяспечыць, як было адзначана, правядзенне планавых (не менш як 1 раз на месяц) прафілактычных і знішчальных мерапрыемстваў па барацьбе з грызунамі ў жылых дамах і прыватных домаўладаннях шляхам заключэння дагавораў з арганізацыямі, якія займаюцца дадзеным відам дзейнасці. Забяспечыць пастаянны адлоў безнаглядных жывёл на тэрыторыі раёна і ўзмацніць кантроль за своечасовай падачай заявак на гэта ва УКП “Жылкамгас”. Неабходна падтрымліваць у належным санітарным стане гарышчы, падвалы, месцы збору харчовых адходаў, закрыць дос­туп да іх бадзяжных жывёл, а таксама актывізаваць інфармацыйна-асветніцкую работу з насельніцтвам па выкананні правілаў ўтрымання, выгулу і перавозкі хатніх жывёл.

Словам, неабыякавасць у пытаннях папярэджання такой небяспечнай хваробы, як шаленства, неабходна праяўляць, як лічаць у БЗЦГіЭ, усім разам — зацікаўленым службам, уладам і самім грамадзянам.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024
В стране и мире

ЦИК принято решение о созыве ВНС 24-25 апреля

16 апреля 2024