Темы

“Нашы дзеці” ў глушанскай прыёмнай сям’і

“Нашы дзеці” ў глушанскай прыёмнай сям’і

Сапраўдным святам — па-хатняму шчырым і ўтульным — стала для дзяцей і дарослых прыёмнай сям’і Святланы і Аляксандра Рак з пас. Глуша сустрэча ўдзельнікаў навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”: прадстаўнікоў Бабруйскага райвыканкама і раённых арганізацый, якія выказалі жаданне паўдзельнічаць у стварэнні для дзяцей святочнага настрою.

Зрэшты, дзеля гэтага дастаткова парупіліся і самі члены шматдзетнай сям’і. Іх намаганнямі расквеціліся цацкамі і гірляндамі елачкі ў двары, упрыгожылася хвойнымі галінкамі пабудова, “заступілі на варту” ля ўваходу ў дом вялізныя і маленькія снегавічкі. Гэтак жа па-навагодняму ўрачыста зазіхацелі і шматлікія пакоі дома.

Немалы ўнёсак у стварэнне святочнага настрою для членаў сям’і і гасцей зрабілі работнікі раённага цэнтра творчасці, наладзіўшы ў двары дома цікавае навагодняе відовішча з казачнымі персанажамі. Госці ж, у сваю чаргу, не скупіліся на падарункі. ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” (дырэктар Андрэй Цвірко) падараваў прыёмнай сям’і бытавую тэхніку і наборы цукерак для кожнага дзіцяці, дырэктар Бабруйскага цяплічнага камбіната Вугар Садыгаў завітаў з такім патрэбным у гаспадарцы пыласосам. Ад ТАА “Меркурый Плюс” (кіраўнік Васіль Калядзіч) сям’я атрымала сучасны пісьмовы стол. Шэраг патрэбных у абыходзе рэчаў: настольныя лямпы, пасцельныя і іншыя прыналежнасці, посуд, мікрафоны для заняткаў спевамі (выхаванцы актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах), салодкія пачастункі ад райвыканкама, аддзела па адукацыі, спорту і турызму і сацыяльна-
педагагічнага цэнтра аддзела ўручылі дзецям намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму Алена Баркоўская, дырэктар сацыяльна-
педагагічнага цэнтра Наталля Ганчарова. Не абыйшлі ўвагай дружную, актыўную сям’ю таксама старшыня Глушанскага сельвыканкама Марыя Сушчанка, педагогі мясцовай школы.

Кожны са свайго боку ды, галоўнае, Дзед Мароз са Снягуркай не давалі хлопчыкам і дзяўчынкам засяродзіцца на сур’ёзным. Дзеці наперабой расказвалі падрыхтаваныя да свята вершы, спявалі песні, кружыліся ў карагодзе, “выпрабоўвалі” новенькія мікрафоны, з цікаўнасцю разглядвалі іншыя атрыманыя падарункі. На развітанне кожнаму з гасцей уручылі календары з сямейным фота і прыгатаваныя ўласнаручна сувеніры.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем