Темы

Іх навуковыя работы прызнаны найлепшымі

Іх навуковыя работы  прызнаны найлепшымі

У кастрычніку-лістападзе прайшоў традыцыйны раённы этап конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ школьнікаў.

Яго пераможцамі прызнаны і будуць узнагароджаны дыпломамі 1-й ступені вучаніца 9-га класа Туголіцкай СШ Башынская Паліна ў суаўтарстве з 10-класніцай гэтай жа ўстановы адукацыі Шувыкінай Дар’яй (навуковы кіраўнік Мануленка В.В.), а таксама вучань 10-га класа Брожскай СШ Ілля Брэдус (навуковы кіраўнік Ключнікава К.А.).
Работы вучняў накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе дадзенага конкурсу.

Пераможцы раённага “Энергамарафону”

Сталі таксама вядомы імёны пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”, чый унёсак у справу энергазберажэння адзначаны дыпломамі.

У намінацыі “Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі” дыплома 1-й ступені ўдастоілася Крук Наталля Анатольеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Брожскай СШ. У намінацыі “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў (малюнак)” пераможцамі (дыплом 1-й ступені) прызнаны Цыдранкова Віталіна, выхаванка дашкольнай групы ясляў/сада аг. Варатынь, а таксама 8-класнік Васілеўскі Міхаіл і дашкольніца Васілеўская Ганна з Осаўскага ВПК “Дз/сад-БШ”. У гэтай жа намінацыі дыпломам 2-й ступені адзначана работа Бярэзінай Арыны, вучаніцы 2-га класа Осаўскага ВПК.

У намінацыі “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў (плакат)” дыплома 1-й ступені ўдастоена вучаніца 8 класа Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ” Вавула Лізавета, у гэтай жа намінацыі, у жанры “відэаролік”, — 5-класніца Радоўская Вікторыя з Туголіцкай СШ.

Работы пераможцаў будуць накіраваны на абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем