Темы

3 снежня — Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь. У магчымасцях не абмежаваныя

3 снежня — Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь. У магчымасцях не абмежаваныя

Незадоўга да Дня інвалідаў мы пабывалі ў офісе Бабруйскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” — невялічкім аднапавярховым збудаванні якраз на ўездзе ў мікрараён Кісялевічы. Наша мэта: дазнацца, якімі турботамі і клопатамі жывуць людзі, аб’яднаныя агульным — стратай фізічнага, а зачастую і маральнага здароўя.

Гасцінна сустрэўшы на парозе доміка, Любоў Іосіфаўна Шушлянікава — з нядаўняга часу старшыня арганізацыі — звяртае ўвагу на перамены ва ўнутраным убранні пакояў. Апошняе, як заўважае, выканалі ўласнымі намаганнямі. Шпалеры — хто катушку, хто дзве, што засталіся пасля ўласных рамонтаў — прынеслі члены арганізацыі. Фіранкі на вокны пашыла сама з прынесеных з дому рэшткаў тканіны. Атрымалася ўтульна. І Любоў Іосіфаўна, і яе памочніца сакратарка-валанцёр Вольга Якаўлева — натуры творчыя, натхнёныя. Дзякуючы іх дызайнерскаму падыходу сцены ўпрыгожыліся сурвэткамі са шпалер, у новую ператварылася канапа ў пакоі для наведвальнікаў, сучаснае аблічча атрымаў стол у кабінеце. «Хочацца, каб людзям, якія сюды прыходзяць, было ўтульна, каб у іх жыцці было хоць колькі больш красак», — дзеліцца суразмоўца.

Любоў Іосіфаўна ў арганізацыі не навічок, хоць узначальвае яе толькі з сёлетняга лютага. Усяго два гады, як атрымаўшы інваліднасць, яна стала членам арганізацыі. Але работу гэтую і людзей добра ведае: на працягу не аднаго года была валанцёрам таварыства.

Налічваючы ў сваім складзе больш за 700 чалавек, раённая арганізацыя ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” штогод папаўняецца новымі членамі. Непасрэдна ў 2018-м у арганізацыю ўступіла 50 чалавек. “Гэта, лічу, своеасаблівы паказчык нашай работы, — адзначае старшыня. — Людзі ідуць туды, дзе ім дапамогуць. Прычым падтрымку шукаюць у большасці сваёй не матэрыяльную — хоць для іншых і гэты аспект важны, але маральную. Прыходзяць і тэлефануюць, каб быць пачутымі, панятымі, па магчымасці задзейнічанымі. Вось Міхаіл Юр’евіч Кожухаў, да прыкладу (мужчына якраз зайшоў у кабінет з кушам папер), штомесяца прапаноўвае сваю дапамогу па ажыццяўленні платы за камунальныя паслугі. Хоць, як і ў кожнага тут, са здароўем у яго не лады, сядзець на месцы гэты чалавек не хоча”.

Стаць членам арганізацыі можа кожны інвалід (1, 2, 3 групы), напісаўшы папярэдне заяву і заплаціўшы членскія ўзносы — на сёння гэта 5 руб­лёў на год. Можна зрабіць і добраахвотны матэрыяльны ўнёсак, але гэта пры жаданні і магчымасці. Неаднойчы на год аказваецца гуманітарная дапамога: адзенне, абутак, іншыя рэчы для малазабяспечаных інвалідаў. Аказваюць яе таксама дзецям-сіротам і шматдзетным сем’ям. Дзякуючы ўвазе і міласэрнасці да людзей з абмежаванымі магчымасцямі з боку шматлікіх арганізацый-спонсараў аказваецца таксама прадуктовая дапамога, у тым ліку да святаў. Любоў Іосіфаўна з гатоўнасцю пералічвае назвы прадпрыемстваў, выказвае шчырыя словы падзякі ўсім, хто не абыйшоў інвалідаў сёлета:

— Зрабілі цудоўнае мерапрыемства для членаў арганізацыі з нагоды святаў 8 Сакавіка і Дня абаронцаў Айчыны. разам з віншаваннямі ўручылі людзям прадуктовыя наборы з крупы і мукі. «Рэгіён-прадукт» павіншаваў тортамі ўласнага прыгатавання, якія раздалі і на «пярвічкі».

На працягу года ладзілі таксама іншыя мерапрыемствы. Асабліва членам арганізацыі спадабалася святкаванне Дня Перамогі. Сабраўшыся групай больш як у паўсотні чалавек, людзі з абмежаванымі магчымасцямі аддалі даніну памяці славутым абаронцам Айчыны. Затым размясціліся ля будыніны офіса, дзе для зручнасці ўсталяваны лаўкі, за гарбатай, сокам ад спонсараў і салдацкай кашай, прыгатаванай спецыяльна для іх палявой кухняй — паварамі мясцовай воінскай часці з грэчкі, прадастаўленай на дабрачыннай аснове ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў». Але галоўнае — была цудоўная магчымасць сустрэцца, пагаварыць, падзяліцца набалелым, пачуць словы спагады і падтрымкі ад тых, хто сам апынуўся ў блізкай сітуацыі. Раённыя і гарадскія дзіцячыя калектывы падрыхтавалі для інвалідаў цудоўную канцэртную праграму, падаравалі шчаслівыя хвіліны адпачынку.

Увосень, да Дня пажылога чалавека, дзякуючы прадпрыемствам-спонсарам арганізацыя змагла забяспечыць членаў садавінай і агароднінай: яблыкамі ад ААТ «Міхалёўская Ніва», морквай і капустай ад ТАА «ВЕОМ», за што вялікую падзяку старшыня выказвае як кіраўніцтву арганізацый, так і ўпраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Парадаваў людзей з абмежаванымі магчымасцямі і калега па членстве ў арганізацыі Іосіф Цімафеевіч Дарафееў — паставіў на дабрачыннай аснове 100 кг вінаграду з уласнага падворка.

Не пройдзе незаўважана, па словах Любові Іосіфаўны, і Дзень інвалідаў. Дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства з гэтай нагоды зноў жа бяруцца аказаць прадпрыемствы. Да прыкладу, ПГУП «Белгандальптушка» — пастаянны спонсар арганізацыі, збіраецца вылучыць прадукты і да гэтага свята. СТАА «Рэгіён-прадукт» прадаставіць торты. Кампанія «Оазис Груп» не першы раз прапанавала сок. Не застаўся ў баку і на гэты раз мясакамбінат. Таксама членам таварыства бу­дзе аказана гуманітарная дапамога ад дабрачынных арганізацый Магілёва.

…На тое, што дзейнасць раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» — не толькі на паперы, указ­ваюць і шматлікія словы падзякі ў адрас старшыні і праўлення арганізацыі ў Кнізе скаргаў і прапаноў. Сама ж Любоў Іосіфаўна не стамляецца дзякаваць усім, хто дбае пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі — падтрымлівае інвалідаў, нават маючы ўласныя нявырашаныя праблемы.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024