Темы

Восеньская кампанія працягваецца

Восеньская кампанія працягваецца

Восеньская прызыўная кампанія сёлетняга года працягваецца. Ваенны камісарыят г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў гэтым часам рыхтуе навабранцаў да адпраўкі ў часці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Дзе будуць служыць юнакі нашага раёна, колькі іх папоўніць армейскія рады, якую адказнасць нясуць тыя, хто ўхіляецца ад мерапрыемстваў прызыву, — гэтыя і іншыя пытанні мы задалі ваеннаму камісару ваенкамата палкоўніку Аляксею Беразоўскаму.

Аляксей Пятровіч, на які від службы фарміруеце лістападаўскі прызыў?

— У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня бягучага года №281 аб чарговым прызыве ў лістападзе праводзіцца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

Колькі хлопцаў нашага раёна будзе прызвана ў гэтую восень?

— Да адпраўкі належыць болей за 40 грамадзян Бабруйскага раёна.

Дзе яны будуць несці службу?

— Прызыўнікі будуць несці службу ў воінскіх часцях на тэрыторыі гарадоў Мінск, Магілёў, Гомель, Віцебск, Бабруйск, Мар’іна Горка, Слуцк, Асіповічы, Жодзіна, Барысаў.

Хто прымае рашэнне адносна месца службы прызыўніка? Хто вызначае, у якіх войсках яму служыць? Ці ўлічваецца пры гэтым жаданне самога прызыўніка, яго адукацыя?

— Прызыўная камісія ў абавязковым парадку ўдакладняе жаданне маладога чалавека служыць у той ці іншай часці. У выпадку, калі яго стан здароўя і маральна-дзелавыя якасці, а таксама патрабаванні для накірунку ў азначаную воінскую часць адпавядаюць неабходным, прызыўнік папярэдне прызначаецца з улікам яго жадання. Канчатковае ж рашэнне прымаецца прадстаўніком воінскай часці пасля вывучэння дакументаў і асабістай размовы з прызыўніком.

Традыцыйна ў якія войскі часцей за ўсё хочуць патрапіць нашыя хлопцы?

— Большасць маладых людзей выказ­вае жаданне служыць у вайсковых злучэннях Сіл спецыяльных аперацый, часцях інжынерных войскаў, войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Хто і ў сувязі з чым атрымлівае адтэрміноўку ад прызыву?

— Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве прадастаўляецца грамадзянам па стане здароўя, для працягу адукацыі, праходжання інтэрнатуры і здачы кваліфікацыйнага іспыту па яе спецыяльнасці, па сямейным становішчы, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў, у сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў, на падставе ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На які перыяд часу прызыва­юцца на тэрміновую ваенную службу маладыя людзі?

— Перыяд розны. Для ваеннаслужачых, якія не маюць вышэйшай адукацыі, гэта 18 месяцаў. Для тых, у каго вышэйшая адукацыя, — 12. Для ваеннаслужачых, якія прайшлі навучанне на ваенных кафедрах ці факультэтах грамадзянскіх устаноў, што забяспеч­ваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па праграмах падрыхтоўкі малодшых каман­дзіраў, — 6 месяцаў.

Аляксей Пятровіч, не лішнім было б нагадаць, у якіх выпадках сваякам вайскоўцаў, якія нясуць тэрміновую ваенную службу, варта звяртацца ў ваенкамат па пытаннях прадастаўлення ваеннаслужачаму адпачынку па сямейных абставінах?

— Сваякі ваеннаслужачых тэрміновай службы могуць звяртацца ў ваенны камісарыят па пытаннях прадастаўлення ваеннаслужачым кароткачасовага адпачынку па ўважлівых прычынах асабістага і сямейнага характару працягласцю да 10 сутак — заключэння шлюбу, цяжкай хваробы ці смерці (гібелі) яго блізкага сваяка (маці, бацькі, жонкі (мужа), дзяцей, родных брата ці сястры, дзеда, бабулі, усынавіцеляў, асобы, якую ён выхоўвае); пажару ці іншага стыхійнага бедства, якое здарылася з сям’ёй ці блізкімі сваякамі; у іншых выключных выпадках, калі прысутнасць ваеннаслужачага ў сям’і неабходна. Прычыны гэтыя павінны быць, як правіла, дакументальна пацверджаны. Прыняцце канчатковага рашэння аб прадастаўленні дадзенага віду адпачынку ўскладзена на камандзіра воінскай часці. Ваенны камісар па месцы жыхарства сваякоў ваеннаслужачага мае права толькі запатрабаваць дакументы, якія пацвярджаюць тую ці іншую прычыну. Па іншых пытаннях, што датычацца прадастаўлення адпачынкаў, варта звяртацца да камандавання воінскай часці.

І нарэшце, якія санкцыі да тых, хто імкнецца ўхіліцца ад прызыву на тэрміновую службу, службу ў рэзерве?

— У адпаведнасці з арт. 1 Закона Рэс­публікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” ваенная служба — асноўны від воінскай службы, які заключаецца ў непасрэдным выкананні грамадзянамі воінскага абавязку ў складзе Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў.

Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ўключае наступныя мерапрыемствы: яўку на медыцынскі агляд, медабследаванне, правядзенне медагляду і мед­абследавання, пасяджэнне прызыўной камісіі, яўку прызваных грамадзян у ваенкамат, на прызыўны (зборны) пункт для адпраўкі да месца тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве і знаходжанне ў ваенным камісарыяце, на прызыўным (зборным) пункце да адпраўкі да месца тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве, адпраўку прызваных грамадзян да месца тэрміновай ваеннай службы, службы ў рэзерве.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 25.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за няяўку без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыве па павестцы ці накіраванні ваеннага камісарыята (у тым ліку няяўка грамадзяніна, які адмовіўся ад атрымання такіх павесткі ці накіравання) або ў тэрміны, вызначаныя заканадаўствам, калі дадзеная няяўка не перашкодзіла прыняццю і (або) рэалізацыі рашэння прызыўной камісіі (ваеннага камісара) аб выкананні грамадзянінам воінскага абавязку, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 5-ці базавых велічынь.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса РБ за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе штрафу або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да двух год, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

— Дзякуй, Аляксей Пятровіч, за размову. Упэўнена, што атрыманая інфармацыя будзе карыснай для нашых чытачоў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024
Сельское хозяйство

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
Общество

В профсоюзной организации Бобруйской районной детской школы искусств прошло отчетно-выборное собрание

28 марта 2024
Человек и природа

До +17°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Нарада-вучоба па пытаннях яравой сяўбы адбылася на базе філіяла “Харчавік-Агра”

27 марта 2024
Общество

Прошел обучающий семинар по соблюдению законодательства о труде во время весенне-полевых работ

27 марта 2024
В будущее вместе с нами

Жить здорово и по правилам 

27 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024