Темы

Спартыўная сям’я — здаровая краіна

Спартыўная сям’я —  здаровая краіна

Раённы сямейны творчы конкурс пад такой назвай, у рамках сямейнага праекту “Тата-зала”, прайшоў у мінулую суботу ў пас. Туголіца. Задачы мерапрыемства — умацаванне традыцый і пераемнасці пакаленняў, павышэнне ролі сям’і ў грамадстве як ключавога фактару дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі, далучэнне вясковай моладзі да здаровага ладу жыцця, а таксама распрацоўка і ўкараненне новых форм работы па арганізацыі вольнага часу маладых людзей.

Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баб­руйскага райвыканкама сумесна з раённым камітэтам ГА “БРСМ”. Удзельнікамі праекту сталі маладыя сем’і ва ўзросце да 31 года з дзецьмі, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, працуюць у раённых
арганізацыях.

З сямі спартыўных каманд, якія прынялі ўдзел у конкурсе, пераможцам прызнана сям’я Шувыкіных у складзе таты Мікалая, матулі Кацярыны і дачушкі Марыі. Ім, а таксама ўсім удзельнікам спартыўнага свята былі ўручаны дыпломы, граматы і падарункі на памяць.

Зрэшты, сямейны праект “Тата-зала” — гэта сучасная форма ўзаемадзеяння маладых бацькоў і ўстаноў адукацыі ў мэтах выхавання падрастаючага пакалення.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву РК ГА “БРСМ”.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем